Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/374

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАДЗЕЯ ДЗЕВЯТАЯ



За акном клуба высокія, гонкія хвоі, а за іхным веццем зусім па-веснавому чыстае неба. Унізе пад хвоямі голая ад снегу зямля, так даўно нябачаная, не кранутая, яшчэ нічыімі нагамі. За хвоямі ў лажбіне лапіка пачарнелага стапнеўшага снегу. Снег плямамі і ў нізіне каля зараснікаў, якія відаць Мілоўскаму з клубнага акна. Ён пазірае туды і слухае, як падаюць за акном на пясок з клубнага даха кроплі вады. Апошні снег растае.

Над хвоямі праносіцца мяккі веснавы вецер. Верхавіны хвой гойдаюцца і то засланяюць сабою неба, згортваючы вецце, то паказваюць яго. Зусім вясна. Мілоўскі прыпамінае час, калі ён упершыню трапіў у Шапятоўку ў дзевятнаццатым годзе. Побач з ім сядзіць Кастусь Шкробат і новы для гэных месц, нізкарослы, круглатвары, Каплан Мішка. Так па-даўняму, па-комсамольскаму часу заве яго Мілоўскі.

— Памятаеш наш сход у гумне? — нахіляецца Мілоўскі да Кастуся, а з другога боку нахіляецца Каплан. Ён хоча паслухаць, пра што будзе ісці гаворка. — Усёроўна, што нелегальны сход быў, а цяпер якія справы ў вас! І каб у такіх умовах не асіліць пытання з калгасам? А не мы будзем! Праўда?

Кастусь моўчкі ўсміхаецца ў знак згоды.

— І да чаго ён вярзе такое, я не разумею? — Мілоўскі ківае галавой на Лёйку, які гаворыць да сходу. Тады Каплан адсоўваецца ад іх, бярэ аловак і алоўкам бразгае па пустой шклянцы.

— Праўда-такі, — кажа ён, згаджаючыся з Мілоўскім. — Не да толку твая прамова вялікая, канчай.