ісці. Разам з ім сабраўся і Ягупла. На развітанне Ягупла падаў прафесару руку і, схіліўшы на бок галаву, лісліва ўсміхаючыся ў твар яму, усё яшчэ памятаючы пра сваю неасцярожнасць са словамі, якія быў сказаў, спрабаваў згладзіць уражанне, якое яны маглі зрабіць на прафесара.
— А ведаеце, Міхаіл Палікарпавіч, куды лепш не быць нам палітыкамі. Няхай Адам Феакціставіч, — ён гэтак-жа лісліва ўсміхнуўся Пілацееву займаецца палітыкай, няхай Мілоўскі займаецца палітыкай, Буднік, а з нас хопіць і сваёй справы. Праўда?
— А я наўмысле буду прыходзіць у ваша жыццё з палітыкай і буду ёю палохаць ваш спакой. Хочаце, Міхаіл Палікарпавіч?
— Чаму-ж? Прыходзьце, буду гатовы паспрачацца з вамі.
Прафесар гаварыў гэта зусім шчыра. Чаму-ж-бы яму і не сустракацца з Пілацеевым? Пілацееў зусім чужы? Што-ж з таго? Прафесару да гэтага ніякой справы няма, гэта-ж, як і да таго, што, да прыкладу, Павел Андрэевіч Буднік з’яўляецца пераконаным і паслядоўным большэвіком. Гэта іхная справа. І нават цікава наглядаць за гэтымі абсалютна супроцьлеглымі сіламі, не прыстаючы ні да адной, ні да другой. Праўда, прафесаравы сімпатыі значна ў большай меры на баку Будніка, можа ў сілу таго, што ў дзейнасці гэтага чалавека ён знаходзіць шмат такога, што сваім значэннем выходзіць далёка за межы інтарэсаў толькі яго асабістых, як палітыка, або інтарэсаў ягонай партыі. Але ён задаволены тым, што можа спакойна назіраць за сутычкамі гэных двух сіл, што стаяць за Буднікам і за Пілацеевым. Ён задаволены тым, што яшчэ і сёння ён нічым не вымушаны быць цалкам з адной з гэных сіл. І мае магчымасць, калі гэта спатрэбіцца, сказаць нешта сваё ўласнае так, як ён сказаў сёння Пілацеееву, што не апраўдвае ягоных намераў рабіць злачынства.
Прафесара часам папракалі ў тым, што ў сваім імкненні да аб’ектывізма ён аж педант. Можа такія папрокі і мелі пад сабой падставу, але прафесар не трымае іх. Быць заўжды і ва ўсім аб’ектыўным, — гэта адзін з асноўных прынцыпаў прафесара. А па-другое, ён хоча быць не толькі аб’ектыўным, а яшчэ і сумленным у сваёй аб’ектыўнасці. А як-жа інакш? Не, не. Ён зусім не можа прыняць папрокаў у педантызме. А хіба быць да педантычнага сумленным, хіба гэта дрэнна? Інакш ён, напэўне, увязаўся-б у нейкую палітычную гульню і зусімбы не мог працаваць па свайму прызначэнню, як вучоны. Сёння-ж ён працуе, і пра-