ста ў твар яму і, каб не збянтэжыцца, каб па-абыякаваму аднесціся да гэтага праз меру ўважлівага погляду, прафесар узяў сарвэтку і доўга ўважліва выціраў ёю пальцы рук, а пасля расплаціўся з афіцыянтам, падняўся і пайшоў з вакзала на перон.
На пероне людзей было небагата. І тут, які ў зале, блукалі па перону афіцэры. Каля сцяны станцыйнага будынка, у баку, стаяла, побач з сундукамі, чалавек дванаццаць салдат з вінтоўкамі. Апранутыя па форме, туга падперазаныя папружкамі, яны стаялі вакол суўндукоў поўкругам, наўмысля, каб не сустракацца поглядамі з афіцэрамі і не аддаваць ім чэсці. Непадалёк ад іх на сундуках сядзелі два матросы. Яны курылі, рагаталі, перасыпаючы частым рогатам сваю гутарку і наўмысля, як праходзілі каля іх пехацінскія афіцэры, цыркалі скрозь зубы на перон перад сабою сліной. Яны не падымаліся з сундукоў, не аддавалі афіцэрам чэсці, і афіцэры, праходзячы каля іх, злосна моршчыліся, стараліся не заўважаць іх.
Непадалёк ад матросаў, сагнуўшыся над чамаданамі, стаіць збянтэжаны насільшчык. Перад ім, трымаючы яго за гузік, стаіць неспакойны, мітуслівы, тоўсценькі чалавек у раскошным дарагім паліто і ў шырокім капелюшы і нешта падоўгу тлумачыць насільшчыку. Насільшчык, відаць, даўно разумее, чаго хоча ад яго гэты нізкі, тоўсценькі чалавек і таму гэтак старанна ківае згодна галавою, ды ў каторы раз паўтарае адно і тое-ж:
— Я, пан, не з такіх, я чалавек казённы, на тое і бляха ў мяне вісіць за нумарам.
Буднік таўсцяка ў твар не бачыць, але адгадвае ў ягонай постаці штосьці знаёмае. Яно, гэтае знаёмае, і ў манерах тлумачыць, і ў высока прыўзнятых квадратовых шырокіх плячах. Зацікавіўшыся таўсцяком, Буднік пайшоў па пероне, каб зірнуць яму ў твар.
— Ну, вядома-ж гэта ён, — сказаў Буднік, звяртаючыся да Ліды. — А я ніяк не мог дагадацца, дзе я яго бачыў раней.
— Гэта прафесар Пілацееў? Так?
— Ён.
У гэты час да Пілацеева падышоў Галынскі. І адразу-ж Пілацееў змяніўся. Ён стаў больш важным і больш спакойным. Ёсць людзі, якія штучна выгадоўваюць у сабе другую, паказную натуру. Ад таго, калі бачыш такога на людзях у асяроддзі ніжэйшых за яго чынамі ці па стану ў грамадстве, складаецца ўражанне аб ім, як аб гаварлівым чалавеку, чалавеку цвёрдай волі. Але варта апынуцца