— А Расія-ж не магла стаць!
— Думаеце, што не магла-б? Мне здаецца, што вы перасталі верыць у сілу дэмакратыі!
Тады прафесар прыпомніў сваё падарожжа па Еўропе, думы, з якімі вярнуўся адтуль.
— Я ўсё-ж ніколі не згаджуся з вамі, Адам Феакціставіч, і не апраўдаю вашых намераў.
Акурат у гэты час жанчына прынесла заказаны прафесарам чай. Як толькі прышла яна, прафесар падняўся з крэсла, а Ягупла падаўся да яго і выняў з кішэні кніжку сваіх вершаў.
|
— ’Шчэ шмат змагацца трэба нам, |
прадэклямаваў ён, перадаючы кніжку прафесару. Гэныя радкі я напісаў вам, Міхаіл Палікарпавіч, на сваёй новай кніжцы. Хай яны будуць адказам на вашыя спрэчкі. А цяпер я прапаную вашай увазе адзін з маіх, вельмі даўніх, вершаў, прысвечаных Адаму Феакціставічу. — Ён дастаў з кішэні партмане, выняў з яго скрэпленыя ў адно некалькі блакнотных лісткоў і, спыніўшыся каля стала, пачаў чытаць. Чытаў ён доўга, то сцішаючы, то пасіляючы голас, а калі скончыў, збянтэжана зірнуў па чарзе на Пілацеева, потым на прафесара і сказаў:
— Гэта напісана мною пасля нашага спаткайня з Адамам Феакціставічам у дваццаць першым годзе. Адам Феакціставіч расказаў тады багата жудаснага пра лёс рускага афіцэрства і я напісаў гэны верш.
— І верш незвычайнай моцы! — пахваліў Пілацееў. — Працягнуў руку і ўзяў у Ягуплы лісткі. Перагарнуўшы іх, уголас прачытаў канец верша:
|
„…Тогда, пережив бесконечные муки, |
— Незвычайна моцна напісана! — сказаў Пілацееў і падаў Ягуплу лісткі, а потым паціснуў ягоную руку. — Дзякуй, вялікае дзякуй. — Нейкі час Пілацееў маўчаў, блукаючы поглядам па цемры, якая стулілася за акном. Прафесар дастаў з шафы пакункі з пячэннем і цукеркамі і паклаў іх на стале. Жанчына прынесла яшчэ яблычнага варэння.
— Піце, — запрапанавала яна, выходзячы з пакоя. — Прастыне, піце-ж.