Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/364

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каб навучыцца аднолькава любіць работу на любой зямлі, не толькі на тым кавалку, на якім сядзіш. Вось у чым справа. Шкода, што мне сёння-ж аж на месяц цэлы ехаць адсюль трэба, а то мы з табой пра гэта пагаварылі-б падрабязней, і не на сходзе, а вось так, дома. А ў агуле не так гэта страшна, пагаворым як прыеду. Ты толькі глупства больш нікому не гавары і не лезь у хэўру да такіх, як Ермалай Кот. Не яны табе пара. Не можаш ісці ў калгас цяпер, цяжка табе гэта, лепш і на сходы не хадзі, дома пабудзь, падумай. З сынам пагавары. Сын у цябе добры, сапраўдны комуніст. Ды што я цябе вучу, сам галаву маеш, не дзіцёнак. У восемнаццатым-жа годзе цябе ніхто не вучыў на фронт ісці, сам і ў калгас пойдзеш.

— Не пайду я ў калгас, — яшчэ раз сказаў Тарэнта і пачаў заплікаць каўнер кажуха, збіраючыся ісці.

— Ну, добра, не ў гэтым цяпер справа. Рад я, што ты знайшоў, хоць і з такой навіной. Дзякую, а то ўчора падняў галас і ўцёк са сходу, нічога не сказаўшы.

— Я пайду, бывайце здаровы, таварыш Буднік.

— Хутка спаткаемся, бывай, таварыш Шкробат. — Буднік падаў Тарэнту руку і, развітваючыся з ім, пазіраючы яму ў твар, усміхнуўся: — бывай. Пасварыцца яшчэ паспеем пасля.

— Сварыцца з вамі я не хочу.

— Часам і сварка на карысць.

— Тарэнта пайшоў. Ён павольна сышоў з ганка і, ні разу не азірнуўшыся на вокны буднікавай кватэры, прайшоў цераз увесь двор. Ён хутка знік за суседнім домам, а Буднік яшчэ нейкі час прастаяў каля акна, разглядаючы шырокія, цвёрда пакладзеныя на мяккім свежым снягу сляды тарэнтавых чобатаў.