Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён усміхнуўся і нахаду ўзяў яе за руку. Сустрэўся з яе, ўсмешкай.

— Вось бачыш! А ты гэтага і не заўважаў раней, — і зарагатала, хітравата ўсміхаючыся насустрач яму.

З завулка выехаў, наганяючы іх, рамізнік.

— Я стамілася, — сказала Ліда. — Давай паедзем.

А калі селі і рамізнік пагнаў каня, яны не прыкмецілі, дзе адышла рака ўправа за камяніцы. Ехалі вуліцай яшчэ нешматлюднай, бо было яшчэ дужа рана, і дзівіліся на санлівыя, завешаныя фіранкамі, падобныя адно на адно, вокны кватэр. Зрэдку сустракаўся ў вуліцы дворнік. Пасля дажджу дворнікі ляніва пахаджвалі па вуліцы, падбіраючы мятлою кавалкі мокрых, абарваных тэатральных афіш, кінутых некім газет і папяросных недакуркаў. Ехалі доўга і дзівіліся на шырокую, асветленую сонцам, мітуслівую спіну санлівага рамізніка і слухалі, як размерна і па-ляніваму спакойна і ад гэтага цяжка стукацяць па бруку конскія капыты.

— Ну, вось і прыехалі.

Рамізнік павярнуўся тварам да іх і спыніў каня, туга нацяпнуўшы лейцы.

У вакзальнай зале душна. З кухні з-за буфета даходзіць у залу пах зваранай кіслай капусты і жаранага мяса. Па залі ходзяць, бразгаючы шпорамі, афіцэры з бліскучымі гузікамі на мундзірах, з бліскучымі шнуркамі і звёздачкамі на эпалетах. Ходзяць яны купкай і носяць за сабою па залі папяросны дым.

Ліда запрапанавала паснедаць, а як селі за столік, угледзелася ў бок да бліжэйшага століка, за якім адзінцом сядзеў малады яшчэ мужчына.

— Хто гэта?

— Прафесар Галынскі, па кафедры хіміі… даволі вядомы ўжо.

Тады Буднік пачаў разглядаць прафесара. У маладога прафесара чысты белы твар з тых, што ў меру даўгія і вузкія. У профіль асабліва вылучаецца высокі пакацісты лоб, і там, дзе навісае лоб над вачыма, лахматыя, па-незвычайнаму вялікія бровы. Пад брывамі даўгаваты, з гарбінкай на самай сярэдзіне, нос, тонкія губы і пад імі выгнуты наперад круглы, чыста паголены падбародак. Калі прафесар, заўважыўшы на сябе ўважлівы погляд, паклаў відэлец і нож і хустачкай выцер рот, ды зірнуў насустрач студэнту, той змог убачыць светлыя, шырока раскрытыя вочы. Пазіралі яны на студэнта дапытліва і крыху здзіўлена, бо студэнт усё гэтак-жа ўважліва пазіраў цяпер про-