Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/355

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паміж вусамі і барадою. — І я не шкадую, што вось так мяне зрашэцелі, — вёў рукой па свайму твару, паказваючы сляды даўніх ран. Пасля ўставаў, ішоў да ложка, выцягваў з-пад яго нізкі чорны сундучок, даставаў асцярожна складзеныя паперкі, дакументы з часоў грамадзянскай вайны і, нізка схіліўшыся над сталом, раскладваў іх перад Буднікам. — Гэта ўсёроўна, як сляды мае, па іх кожны можа даведацца, дзе я быў. — Стаяў, схіліўпыся над, сталом, упёршыся ў яго далонямі рук. — Сузон вось упякае мяне часам маім багаццем, што-я сыта жыву. А хіба я не маю права так жыць? Я за такое жыццё біўся, каб чалавекам стаць, галаву пад кулі падстаўляў. Не ў тым справа, як я жыву, а які я? Няхай пачнецца заўтра што і я зноў пайду ў чырвонагвардзейцы. Хутар кіну, усяго ачураюся, а пайду, як і ў восемнаццатым годзе. — Дрыглівымі рукамі разгортваў старое выцвіўшае пасведчанне чырвонагвардзейца, падаючы яго Будніку. — Цябе, таварыш Буднік, я тады не пазнаў, як запісваўся,, бачыў, а не пазнаў. А гэта дэкрэт аб зямлі. — Тарэнта разаслаў на стале ля пасуды шырокі аркуш пажоўклай паперы, на якой быў надрукованы дэкрэт. — Гэта, як запаведзі для мяне. За такі дэкрэт я куды хочаш пайду, на які хочаш фронт пайду, бо гэтым наша дарога ў жыццё назначана. — І клаў за гэтымі словамі на дэкрэт усёю далонню сваю руку.

Буднік слухаў, што гаварыў Тарэнта, і гаварыў сам. Тарэнта тады садзіўся на зэдліку і, абапёршыся на стол локцямі, моўчкі пазіраў на Будніка, сачыў за ягоным тварам, прыпамінаючы час, калі Буднік быў настаўнікам.

У той вечар гаварыў Буднік і пра арганізацыю калгаса. Тарэнта не сказаў Будніку, што ён першым запішацца ў калгас, ды Буднік і не патрабаваў ад яго такога слова, але ён не сказаў і таго, што не хоча ісці ў калгас. Нічога не сказаў ён і на першым сходзе шапятоўцаў, на якім Буднік зрабіў даклад і на якім сам Тарэнта быў за старшыню. На сходзе ад яго таксама ніхто нічога не патрабаваў.

Хто што думаў пра буднікавы словы пасля таго сходу, Тарэнта не ведае, але сам ён цэлую ноч праварочаўся на ложку без сну і досвіццём, ні да чаго не дайшоўшы думкамі, падняўся з хворай галавой.

Да самага поўдня Тарэнта прабыў у гумне. Дамалочваў акалот. Хацелася быць толькі з самім сабою, каб ні з кім не раіцца, каб да нейкага канца дайсці самому. У таку было цёпла, і Тарэнта пры малацьбе скінуў і верхнюю кашулю. Рукі ігралі цэпам, кружылі яго ў паветры і цяжка