Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/352

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рэнтава. Такія хлопцы былі! Ці-ж мы на тое ў паноў зямлю адабралі, каб новых панкоў гадаваць? Ці каб ты вот гэтак жыў? Жартуе Давыдзюк, калі думае, што яму можна ездзіць на табе і цяпер. Мы ні на ком ездзіць не хочам, і на сабе ездзіць не дадзім. Часы тыя скончыліся. Памятаеш, як мы на тваім дварэ збіраліся? — Шырокаплечы Буднік, усміхаючыся, стаіць перад Сузонам на моцных, шырока растаўленых нагах. — А ты ўсё на тым-жа месцы жывеш?

— На тым Сузон махнуў рукой. Хутар на панскім, а хата на тым самым дварэ.

— Хата твая мусіць ужо саўсім спарахнела. Гэта-ж столькі часу, — дзівіцца Буднік. — Трэба нам сабрацца. Такія людзі! Прападаць такім людзям няма чаго, трэба, каб і цяпер жыццё так варочалі, як тады, а то паселі на хутарах за плотам і маўчаць, як-бы іх не было зусім. Гэта я вінаваты, што дагэтуль не сабраў вас. Мікода, Міхалка, Тарэнта, ты ды і яшчэ колькі чалавек і мы такое жыццё ў арцелі наладзім, што другім павучыцца не будзе сорамна.

— Тарэнту ад хутара не адарвеш, ён як п’яўка прысмактаўся да свайго хутара, а другія хлопцы, як і былі.

— Адарвем і Тарэнту. Такога чалавека аддаваць Давыдзюкам нельга.

— Ён і так ужо больш іхны, чым наш.

— Будзе нашым. Я схаджу да яго, пагавару з ім.

— Нічога не будзе!

— Тады тое скажаш, а цяпер давай-такі ўсур’ёз параімся, як арцель стварыць. Хто ў вас там яшчэ з лепшых, з кім можна пачынаць справу?

Сузон памаўчаў, мяркуючы, потым падсунуўся з крэслам бліжэй да стала і пачаў, загінаючы пальцы, прыпамінаць шапятоўскіх мужчын. Тады сеў побач з ім Буднік і пачаў прозвішчы мужчын запісваць сабе ў блак-нот. Гэтак прасядзелі яны каля гадзіны, а калі Сузон сабраўся ісці дадому, Буднік вышаў з ім аж на дарогу за канторскі двор. На дарозе яны на хвіліну прыпыніліся, пазіраючы на будынкі электрастанцыі і заводаў, што сталі ўдоўж дарогі.

— Зусім як у горадзе у нас будзе, — кажа Сузон.

— Там горад. — Буднік паказаў за раку, дзе будаваліся першыя два дамы для рабочых электрастанцыі. — Тут камбінат, а там, — паказаў у супроцьлеглы бок, на Шапятоўку, — новая калектыўная вёска, у якой не будзе такіх хат, як твая. А тваю хату мы, як музей, захаваем для памяці, каб людзі потым ведалі, як мы жылі.

Нейкі час яны абодва моўчкі пазіраюць у прасцяг дарогі, па якой вецер кружыць узняты пыл. Пыл цэлай сцяной