Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/350

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сузон момант моўчкі пазірае на Мікіту, пасля ідзе да яго бліжэй. Ён не можа больш стрымліваць злосці.

А ты не лезь не ў сваю справу, цяпер табе не тыя парадкі…

— Гм, гм, бач! — Мікіта развінуў рукі! — бач, звар’яцеў ужо, нібы я яго чапаю. Па мне ты хоць сотню гадоў тут сядзі, во што, то мне ўсёроўна! Хоць-бы пасароміўся дзеля свята.

— Мне сароміцца? Іч які!

Давыдзюк не хоча, каб распачалася сварка і павяртае гутарку на старое.

— Сварыцца няма чаго, хлопцы. І табе, Сузон, няма чаго злаваць. Сядзіш то ты на чужым і мог-бы змаўчаць. Лепш от скажы, як рабіць будзеш?

— Нічога я рабіць не буду.

— Як гэта нічога?

— А так і нічога. Нікуды я перабірацца не буду. Ні адным вам жыць, ды раяваць, некалі трэба пажыць і нам. Яшчэ паглядзім, каму гэны двор нарэжуць. Вось, як зробім арцель, то, можа, акурат табе адсюль выбірацца давядзецца, а не мне.

— Ты тэтак? — То вось-жа табе паперка ад самога сакратара ячэйкі Лёйкі, і ад сельсовета. Ён мяне, бач, выганяць збіраецца. А не дажджэш ты? — Давыдзюк пачаў корпацца дрыглівай рукой па кішэнях пінжака. Бач, разышоўся! арцель ён арганізуе! Ён мяне адсюль прагоне! Ды калі ты не пачнеш перабірацца заўтра, то я табе да святой нядзелі і хлеў, і хату тваю раскідаю, вуглоў не збярэш. — Давыдзюк урэшце знайшоў патрэбную паперку, выняў яе з кішэні і патрос ёю ў Сузона перад вачыма. — Тады ты ў мяне парызыкуеш. А цяпер я з табою і гаварыць не хочу. Граха на душу прымаць цераз цябе не хочу.

— І я-ж так. — Сузон павярнуўся і пайшоў у хату. А калі Мікіта з Давыдзюком пайшлі з двара, вышаў з хаты і адразу накіраваўся да Мікоды Жука.

А яшчэ цераз нейкі час Сузон крочыў побач з Мікодам. Яны зайшлі да Міхалкі Хвойчыка, а ад яго пайшлі на будаўніцтва камбіната. Але Паўла Андрэевіча на камбінаце яны не знайшлі. Ён самым ранкам яшчэ выехаў у раён і абяцаў вярнуцца толькі ўвечары.

Раніцой на другі дзень Сузон адзін прышоў на камбінат. Буднік быў ужо ў канторы, але быў заняты з інжынерам, і Сузон, седзячы на ганку, чакаў, калі выйдзе інжынер. Чакаць давялося доўга, але Сузон не крыўдаваў, гэта было як-бы адпачынкам для яго. Ён бачыў перад сабой незнаё-