Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/338

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пусцім два заводы — брыкетны і ізаляцыйных пліт, а цераз поўгода і смолаперагонны, а там каксавальны і газавы. Пяць заводаў. Нядрэнна? — Буднік рагоча і ўжо з ганка, паказваючы рукой на сялян, якія прышлі разам з ім, — кажа:

— Дзеці іхныя на заводах працаваць будуць у нас і, нябось, не будуць такімі, як бацькі.

Адзін з сялян безнадзейна махнуў рукой.

— Яны і цяпер ужо не такія. Вы вось зямлю адбіраеце, а ім хоць-бы што. Па-іхнаму хоць-бы яе і зусім не было і то нічога, Толькі вось нам іх карміць трэба пакуль што.

— Яно як быццам і не зусім так. Хіба ў нас дрэнныя заработкі? На мой розум вашым гаспадаркам ад камбіната нямалы прыбытак. Яны тут у нас і з канём, і з рыдалёўкай, і з тапаром, хто як, — вытлумачыў Буднік прафесару.

— Прыбытак немалы, — згадзіўся селянін, — няма чаго казаць. А толькі жывем мы ад зямлі, а не ад прыбыткаў. Прыбыткі яны былі 1, глядзіш — іх і няма, а зямля заўжды пры мне будзе… Як-жа-ж будзе, таварыш Буднік? — Селянін раптам змяніў голас, пачаў прасіць Дужа-ж вы нас крыўдзіце. Колькі таго часу прайшло, як людзі перанесліся, а тут зноў.

— Ну, ведаеш, Мікіта, не табе-б гаварыць. З табой мы і так лішне няньчымся. Усё вось няма мне часу пагутарыць з табой, адну справу высветліць варта было-б. На тваё шчасце ў нас важнейшых спраў хапае.

Мікіта адразу змоўк і палахліва застыў на месцы. Ён зразумеў Будніка, дагадаўся, аб якой справе гаворыць той і цяпер не рад быў, што трапіў яму на вочы. Ён доўга маўчаў, збянтэжана пераступаючы з нагі на нагу, баяўся падняць ад зямлі вочы. Як асмялеў, каб апраўдацца і каб не падумаў Буднік, што ён нечага баіцца, сказаў:

— Я не за сябе кажу, за людзей, хоць і сам я нічым так ужо не грэшны перад совецкай уладай.

— Некалі ў цябе не было прывычкі за другіх заступацца, я бо дзіўлюся, што ты падабрэў. А грахі свае ты, напэўне, лепш за мяне ведаеш.

Мікіта змоўк і на гэны раз так, каб больш не абзывацца.

— А ты не палохайся, за каўнер цябе-ж яшчэ не бяруць. — Буднік зірнуў Мікіту ў спалоханы твар. — І давайце скончым гэную гутарку, — звярнуўся ён да ўсіх сялян, якія прышлі за ім. — Як падсохне, зразу-ж і выязджайце араць на новае месца, а будынкі вашы мы перанясем, вам аб гэтым турбавацца не будзе патрэбы. Вось і ўсё. Крыўды