Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/316

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— З іншых, каго вы ведалі, яшчэ Мікода Жук хіба. Ён таксама сярэдне жыве, трошку можа і горш за мяне.

— Каб-жа толькі трошку, — не згадзіўся Сузон.

— І не на багата-ж бядней ён ад мяне. А Сузон беднавата-такі жыве, нешта яму не шанцуе ў жыцці.

— Каб-жа мне дзве рукі, ды тваё здароўе, то можа і пашанцавала-б.

— Я супроць таго нічога не скажу. З адной рукой дужа не наробіш. І не пашкодзіла-б, таварыш Буднік, каб улада яму пасабіла неяк. — Тарэнта паказаў на Сузона, які адзінцом сядзеў на ўслончыку каля сцяны. — Чалавек б’ецца колькі, а на ногі ўсё ніяк не стане.

— Улада можа і пасобіць, — сказаў Буднік, але і вы-ж, як старыя дружбакі, тым-сім пасабіць маглі-б.

— Чым-жа мы яму пасобім? Ды нам і няма калі, сваёй работы не перарабіць.

— Ён пасобіць! — Сузон махнуў безнадзейна рукой. — Ён, як разбагацее яшчэ больш, зусім мяне не пазнае, не тое, каб яшчэ пасабіць.

— Ты, Сузон, лішняе гаворыш, — адказаў Тарэнта спакойна, але кінуў на Сузона зласлівы погляд. — Гонару ў мяне няма такога, каб людзей не пазнаваць, а што я добра жыву, на тое і рэволюцыя была, на тое і час наш прышоў. Не з чужога жыву, з свайго.

— А для мяне, па-твойму, рэволюцыі не было, што я так вось?

— Была і для цябе, ды ўжо я ў тым ніяк не вінен, што жыццё тваё не ладзіцца.

— Цябе я і не вінавачу, а толькі сказаць хочу, што, як разбагацеў ты, то нос задзіраць стаў, на дружбу запамятаць можаш.

Бачачы, што спрэчкі гатовы перайсці хоць і ў схаваную, але ў сварку, Павел Андрэевіч парашыў перабіць іх. Пасабіла гэтаму і гаспадыня, як прынесла снеданне. Яешня з салам, тонка парэзаны, скібачкамі цераз усю куліду, свежы хлеб і ў шырокім гліняным гладышку малако, усё гэта яна паставіла на стол, пасля падала відэльцы і шклянкі і запрапанавала гасцям сесці да стала.

— Садзі-ж гасцей, чаго-ж ты стаіш, — звярнулася яна да мужа. І адразу падняўся з месца Павел Андрэевіч і пайшоў да стала. Панёс за сабою і ўслончык. Як сеў, перш за ўсё хлеба адламаў сабе і паспытаў яго.

— Хлеб вельмі смачны, — сказаў ён. — У гаспадыні рукі, відаць, залатыя.

— Дзе ўжо там залатыя, — засаромілася жанчына. Высо-