Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/314

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вот жа-ж — настаўнік, а ты і не пазнаў. Мала цябе відаць настаўляў таварыш Буднік, — зноў жартуе Сузон і задаволена ўсміхаецца. У ягоным голасе адчуваецца і злосць. Тарэнта гэтак-жа, як і раней у лесе Сузон, яшчэ раз падае Паўлу Андрэевічу руку.

— Глядзі ты! А я ніколі не пазнаў-бы, калі-б адзін на адзін сустрэліся. — Ён уважліва ўглядаецца ў буднікаў твар. — Дзе там! Ніколі не пазнаў-бы, ні за што!

Абрадваны такім спатканнем, Тарэнта кінуўся да хатняга ганка і адчыніў дзверы. Заходзьце-ж, гэта-ж такія госці! Мы з таварышам Буднікам, — звяртаецца ён да прафесара і інжынера, — некалі яшчэ зналіся, як ён у нас дзяцей вучыў. Нас таварыш Буднік рэволюцыі навучаў тады.

— А таварыш Тарэнта ніяк мяне слухаць не хацеў, усё справядлівасці шукаў.

— Да яно шукаў, аж пакуль у астрог трапіў. І вы-ж, здаецца, некуды трапілі тады?

— Я трошку далей, чым у астрог. Я ў Сібір схадзіў.

— Такі, значыць, былі на катарзе?

Гаворачы, Тарэнта завёў гасцей на чыстую палову хаты і запрасіў іх сесці. У хату ўвайшла гаспадыня, павіталася з незнаёмымі людзьмі, пакланіўшыся ім, і рушніком, які трымала ў руцэ, сцерла з услончыкаў пыл.

— Сядайце, — запрапанавала яна. — Сядай і ты, Сузон, чаго-ж стаіш? — Мятнула яшчэ рушніком па стале і вышла. Следам за ёй вышаў і сам Тарэнта.

Прафесар, як слухаў гутарку Паўла Андрэевіча з Тарэнтам, прыпомніў, што некалі, ад’язджаючы з гасцявання ў Пілацеевых, ён нагнаў сялян, якіх гналі стражнікі ў астрог, а за гэтым прыпомніў і народнага вучыцеля, з якім некалі пазнаёміўся быў у гэных месцах. Прыпомніўшы, зірнуў на Паўла Андрэевіча, падумаў, што часта-ж бачыў яго і не пазнаў. Няўжо-ж гэта ён той самы?

Прафесар уважліва разглядае Паўла Андрэевіча. Павел Андрэевіч адгадвае ягоны погляд і ўсміхаецца.

— Мы і з Міхаілам Палікарпавічам вельмі даўнія знаёмыя, толькі Міхаіл Палікарпавіч мяне не памятае, бясспрэчна, — гаворыць Буднік, звяртаючыся хутчэй да інжынера, чым да прафесара.

— Вось як? — дзівіцца інжынер.

— Так, так. І я ніколі не падумаў-бы, што гэта былі вы. Мы ўсяго-ж два разы бачыліся, здаецца. І ў такіх умовах.

— У гэтым няма нічога дзіўнага, што вы, Міхаіл Палі-