Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/306

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзем пачынаць паседжанне. Ваш даклад другі па парадку, — старшыня Соўнаркома кіўнуў галавою і пайшоў за стол на сваё заўсёдашняе месца.

Ні першага даклада, ні спрэчак, якія разгарнуліся пасля яго, прафесар амаль не чуў. Ён перагортваў старонкі сваіх матэрыялаў, раіўся з Паўлам Андрэевічам, і час ад часу дробнымі, ледзь прыкметнымі літарамі рабіў новыя запісы на старонках свайго даклада. І калі старшыня Соўнаркома назваў яго прозвішча, даючы яму слова для даклада, прафесар некалькі разгубіўся. Гэтая разгубленасць пасілілася, калі ён падняўся з-за стала і пайшоў да трыбуны.

— …Яснаўскае балота разам з блізкімі да яго, складае адзіны масіў у пяцьдзесят сем тысяч трыста гектар. Тыповае верхавое балота, якое па сваіх памерах, магутнасці, канфігурацыі, геаграфічнаму стану і якасці торфу ўяўляе велізарную каштоўнасць. Сярэдняя глыбіня пакладу 3,56 метра. Цеплатворная здольнасць ад трох тысяч шасцісот калорый пры дваццаці пяці процантах вільготнасці да чатырох тысяч ста. Попельнасць у сярэднім два і пяцьдзесят шэсць сотых процанта. Па сярэдняй арыфметычнай мы атрымаем шэсцьдзесят шэсць кілограмаў паветрана-сухога торфу з аднаго кубаметра сырцу, а ўвесь запас паветрана-сухога торфу, які мы атрымаем з балота, складае сто сорак адзін мільён тон…

Пністасць сярэдняя. Першы гарызонт пнёў на глыбіні аднаго метра, другі на глыбіні двух з паловай — трох метраў… Для лясістасці характэрна карлікавая сасна ў дватры метры вышыні. Дзе сушэй, — бярэзнік, на сухадолах і каля азёр — вялікія хвоі, нават годныя для будоўлі…

Пукатая паверхня балота, з нахіламі ад сярэдзіны, якія павялічваюцца з набліжэннем да водапрыймальнікаў, стварае добрыя ўмовы для асушэння яго. Асноўны водапрыймальнік — рака Хвошчаўка, шматлікія прытокі якой забяспечваюць сцяканне балотных вод з усіх бакоў балота…

Прафесар адышоў ад трыбуны да шчыта, на якім мясцілася карта Яснаўскага балотнага масіва. Блукаючы па карце тупым канцом алоўка, паказваючы на ёй і раку, і яе прытокі так, каб іх бачылі прысутныя ў зале, накрэсліваючы поўкруглымі рухамі алоўка ад сярэдзіны напрамкі гарызонтаў, ён бачыў перад вачыма жывыя імшары балот, раскінутыя на дзесяткі кілометраў і спакойна апавядаў пра іх, запамятаўшы на разгубленасць, якая ўпачатку перашкаджала гаварыць.

— …Электрастанцыя магутнасцю ў чатырыста тысяч кіловат, якая ў наступным будзе ўключана ў адзіны энерга-