Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/304

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кая турма. А за ёй адзін са шматлікіх якуцкіх улусаў і ў улусе, далёка ад радзімы, вечнае пасяленне.

На шляху да якуцкай турмы будуць брудныя халодныя этапы, паверкі на марозе, і будуць астрогі: нерчынскі, чыцінскі, верхне-удзінскі і іркуцкі! Перад Іркуцкам — Байкал. Будуць перадвясеннія дні і ў людзей ногі напоўбосыя і адмарожаныя будуць грузнуць у дарозе па тракту, што віецца паўз бераг Байкала, будуць шлёпаць па халоднай вадзе, якая лужынамі стаіць на паверхні ільду.

— Бывай, катарга!

Мароз. Каб нагрэцца, трэба ісці хутчэй. Ісці цяжка. Ногі коўзаюцца ў сухім снезе, цяжка пераступаюць з месца на месца. Сыпучы непрытаптаны снег замінае хадзе. Вакол асляпляюча-чыстая бялявасць. Яна рэжа, стамляе вочы. Адтаго людзі пазіраюць сабе пад ногі і ўслухоўваюцца ў сваю хаду.

Наперадзе скрыпяць палазы фурманак. Угары над заснежанымі бяскрайнымі прасторамі алавяныя хмары. Стомленасць цісне ўніз галаву, прыгінае плечы, прытупляе свядомасць і сцірае вастрыню цяжкога настрою…

— Пазналі? — Голас у Паўла Андрэевіча ціхі, усхваляваны.

— Так, так, пазнаў адразу, — кажа прафесар і дзівіцца на ажыўленыя ўспамінамі вочы Паўла Андрэевіча. — Катарга, дарога на катаргу, — кажа ён. — Гэта тысячы кілометраў пешшу? Я не разумею, як вытрымлівалі чалавечыя ногі. — Прафесар усё яшчэ дзівіцца Паўлу Андрэевічу ў твар. Па ягоных вачах прафесар угадвае ціхую нутраную дрож успамінаў.

— Я і сам цяпер добра не разумею, як у мяне пасля таго асталася такая сіла. Цяпер гэта як-бы сон.

— Цяжкі сон, — кажа прафесар і абодва яны ўсміхаюцца і павяртаюцца, каб пайсці на свае месцы. У гэты час з задрапіраваных дзвярэй, у якія можна прайсці, абмінуўшы край стала прэзідыума, вышла трое чалавек. Адзін з іх падаўся на крок наперад, прывітаўся з Паўлам Андрэевічам, а пасля падаў руку Міхаілу Палікарпавічу.

— Прафесар Галынскі? Імяніннік наш? Ну, давайце, Міхаіл Палікарпавіч, пазнаёмімся бліжэй, мне павіншаваць вас хочацца. — Гаворачы, пазіраў проста ў твар прафесару. — Я вельмі ўважліва прачытаў ваш даклад і, па-праўдзе кажу, рад за вас. Ведаеце, Міхаіл Палікарпавіч, — падаўся бліжэй да стала і паклаў на стол партфель, — вы інтэлігент