Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/301

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хоць сам добра ведае, што скуразавод знаходзіцца на Пролетарскай вуліцы каля рэчкі, пытаецца ягоны адрас у знаёмых, а пасля, усё яшчэ несучы ў сабе ўсмешку чалавека, абрадванага доўгачаканым, ён па-незвычайнаму шырокімі і крышку развалістымі, спакойнымі крокамі ідзе ад біржы ў цэнтр горада. На скрыжаванні вуліц ён прыпыняецца і павяртае галаву, каб апошні раз зірнуць на памяшканне біржы, а за гэтым знікае ў гарадскіх вуліцах і ўжо больш ніколі не прыходзіць у пашарэлы, даўно не фарбаваны, аднапавярховы будынак.

Так, час ад часу, па-аднаму, беспрацоўныя назаўжды пакідаюць біржу, але на іхнае месца прыходзяць новыя са шматлікіх мястэчак і далёкіх вёсак і становяцца на іхнае месца ў чарзе па працу і садзяцца на іхнае месца на краю тратуара. Маладыя, моцныя людзі стомлены стаяннем у чарзе. Іхнае цела хоча рухаў, рукі тужаць па рабоце.

Велізарная краіна пачынала жыць па-новаму! Шырокая ў сваіх прасторах, яна падымалася ў часе і выпроствалася на ўвесь свой рост. Учарайшым днём было поле, зрытае крывымі лініямі акопаў, загарожанае радамі колля, абблытанага калючым дротам. Акопы засыпалі і зааралі, калючы дрот знялі з гнілога, спарахнелага колля і пачалі абгарожваць ім сады і засеяныя палі. На месцы вогнішч, пакінутых белымі ад былых мястэчак, вёсак і гарадскіх кварталаў, сталі новыя і невялікія драўляныя дамы, і яшчэ нешматлікія прасторныя камяніцы. Над ускраінамі гарадоў, дзе нядаўна яшчэ стаялі разбураныя сцены заводаў і абломленыя коміны фабрык, усё гусцей і гусцей пасцілаўся чорны дым. Усё часцей і часцей трывожылі былы пакой гарадоў фабрычныя сірэны і гудкі паравозаў з нядаўна адноўленых вакзалаў. Сталёвымі шляхамі, працягнутымі ад горада да горада і да шматлікіх меж вялікай краіны, ішлі цягнікі, цяжка нагружаныя хлебам і машынамі, жалезам і вугалем, лесам і каменнем.

Усё гэта ведае прафесар Галынскі, але яму хочацца спрачацца з Паўлам Андрэевічам і адтаго, кідаючы косыя погляды на беспрацоўных, ён іранічна ўсміхаецца, уяўляючы пэрад сабой Паўла Андрэевіча. — «Мы павялічым прасторы сваёй зямлі. На былой балотнай багне вырастуць два з паловай дзесяткі заводаў, вырасце новы соцыялістычны горад». — Прыпамінае ён апошнія словы Паўла Андрэевіча і ўхмылка на ягоным твары робіцца большай. — «Пра дзесяткі заводаў і пра новыя гарады марыце, а галодных людзей, якім няма з чаго жыць, якім няма да чаго прыкласці сваіх здаровых яшчэ рук, гэных людзей вы не заўважаеце