Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/300

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У адным памяшканні з Советам народнай гаспадаркь змяшчаліся яшчэ страхкаса і наркамат працы. З гэнай прычыны лесвіца заўжды была залюдненай. Тут былі і беспрацоўныя, якія па некалькі месяцаў хадзілі на біржу і, падоўгу не знаходзячы працы, ішлі на скаргу да самога наркома; і жанчыны з дзецьмі, якія прыходзілі сюды прасіць дапамогі; і інваліды розных катэгорый, якія прыходзілі кожны па сваёй патрэбе і са сваёй скаргай. Бедна апранутыя, у парванай, лапленай адзежы; яны таўпіліся на пляцоўках лесвіцы, стаялі, абапёршыся на парэнчы, і сядзелі на вокнах. Адны абыякава, другія з зайздрасцю, асобныя са злосцю, пазіралі яны на прафесара. «Буржуй!» — прафесар прыпомніў першыя месяцы пасля рэволюцыі, калі яму часта даводзілася чуць за сваімі плячыма гэнае слова. Яго кідалі з пагардай і са злосцю. Тады прафесару было цяжка ад крыўды. Цяпер гэнага слова яму ніхто не кідае, але ён пачынае хвалявацца, збіваецца з павольнага спакойнага кроку і спяшаецца як мага хутчэй прайсці лесвіцу, каб абмінуць гэтых людзей.

Непадалёк, акурат па дарозе, кудой прафесару трэба ісці, змяшчаецца сталоўка для беспрацоўных і біржа працы. Каля сталоўкі, удоўж тратуара, чарга па абед. У чарзе найбольш жанчын і падлеткаў.

Цераз некалькі крокаў біржа. Гэта аднапавярховы, даўгі, з невялікімі вокнамі, даўно не фарбаваны будынак. Ён набіты людзьмі. Праз адчыненыя вокны з сярэдзіны біржы чутны крыкі і сярдзітая лаянка. Біржа набіта беспрацоўнымі, якія прышлі на чарговую рэгістрацыю. Усіх, хто прышоў, будынак не змяшчае ў сярэдзіне, і людзі купкамі яшчэ стаяць на тратуары і сядзяць на высокім яго краі, які ў гэтым месцы ўзвышаецца над вулічным брукам ледзь не на поўаршына.

Тут і некалькі былых чырвонаармейцаў, былых сялян, якія не схацелі вярнуцца ў вёску пасля дэмабілізацыі, спадзяючыся знайсці работу ў горадзе. Тут і кваліфікаваныя рабочыя розных прафесій, і людзі, у якіх прафесіі яшчэ няма, для якіх біржа — парог, за якім некалі пачнецца зусім новае. Час ад часу з сярэдзіны біржы, праціскаўшыся праз густы натоўп людзей, выходзіць шчаслівец. У яго, моцна заціснутая ў пальцах рукі, невялікая памерам паперка — пуцёўка на працу. Вышаўшы на ганак, такі спыняецца, каб аддыхацца. На твары ў яго радасная ўсмешка. Ён шырока расхінае падношаны пінжак, які дагэтуль насіў зашпіленым на ўсё гузікі. Ён асцярожна разгортвае атрыманую паперку перад зайздроснымі поглядамі знаёмых і