Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/296

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зусім не адчуваў. Так, у прыватнасці, па яго ініцыятыве прафесару было запрапанована паехаць працаваць на навукова-даследчую тарфяную станцыю, а пазней, калі з’явілася ідэя пра пабудову камбіната, было запрапанована кіраваць працай, задачай якой было давесці мэтазгоднасць пабудовы камбіната. І прафесар Галынскі, урэшце, кіраваў і апошнімі тэхнічнымі і тэхналагічнымі даследваннямі, якія праводзіліся на балоце.

Інстынктыўна адгадваючы ўплыў Паўла Андрэевіча на свой лёс, прафесар баяўся яго і спрабаваў, як умеў, пратэставаць. Да апошняга часу прафесар лічыў сябе зусім незалежным у сваёй працы на станцыі, і, памятаючы, як дорага каштавала яму шуканне гэнай незалежнасці, баяўся страціць яе. Перш за ўсё ён баяўся пасяганняў на гэную незалежнасць з боку Паўла Андрэевіча. З гэтай прычыны ён некалькі баяўся добрых адносін да сябе з боку Будніка і быў-бы рад, калі-б гэтыя адносіны былі больш афіцыйнымі і ўсё, што мог, рабіў, каб было менавіта так. Ён свядома падкрэсліваў у гутарках з Паўлам Андрэевічам сваю непрычыннасць у справах, якімі жыў апошні, хоць сам і не так ужо моцна верыў у гэную сваю непрычыннасць. Ад гэтага была часта і раздражнёнасць і нават адценне злосці ў словах прафесара. Павел Андрэевіч адчуваў іх, разумеў адкуль яны і нават некалькі рад быў гэтаму. Ён ніводнага разу не паспрабаваў угаварваць прафесара або дакараць яго, як ніводнага разу не спрабаваў і прасіць яго аб чым-небудзь і загадваць яму. Ён проста быў з прафесарам, як роўны, і, даручаючы яму якую-небудзь работу, ён як-бы падзяляў яе з ім, рабіў усё так, каб прафесар ніколі не адчуў сябе на становішчы чалавека, які некаму служыць. Служыць можа лёкай або чалавек, якога сілай прымусілі служыць, Служыць можа чалавек, наняты за грошы. Рэволюцыі непатрэбны людзі, якія служаць ёй, бо яны заўжды гатовы здрадзіць ёй. Рэволюцыі патрэбны людзі, якія яе справу лічаць за сваю і выконваюць яе, як самы ганаровы свой абавязак. Так разважаў Павел Андрэевіч і гэтым кіраваўся ў сваіх адносінах да прафесара.

— Я паважаю людзей, якія мысляць незалежна, — сказаў Павел Андрэевіч. — Людзей, якія не прымаюць дадзенага намі на веру, або, што самае горшае, з рознымі карыснымі мэтамі, а толькі пераканаўшыся ў тым, што дадзенае намі ёсць найбольш правільным з усяго, найбольш мэтазгодным з пункту гледжання чалавецтва. Вы, менавіта, такі і я рад гэтаму.

— Гм… думайце пра мяне, як хочаце, справа ваша. Хоць