Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/290

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чанне падаў Мілоўскаму, а сам непрыкметна дастаў з другога аддзялення невялічкую кніжку сваіх вершаў, разгарнуў яе і наўскасяк напісаў, на тытульнай старонцы:

«Таварышу Мілоўскаму, прадстаўніку сапраўды новых людзей, якімі трымаецца гонар нашай вялікай краіны, зараней з удзячнасцю за дапамогу ў справе азнаямлення з працай навукова-даследчай тарфяной станцыі». — За гэтым шырока, размашыста падпісаў пад напісаным. — Як будзе вольны час, пачытайце.

А, з прыемнасцю. Я люблю вершы, дзякую.

Мілоўскі разгарнуў кніжку і прачытаў зроблены на ёй надпіс. Прачытанае, як і тое, што ён пачуў ад Ягуплы за час свае гутаркі з ім, не спадабалася і, каб не быць з ім, Мілоўскі спаслаўся на неабходнасць тэрміновай працы, а Ягуплу накіраваў да загадчыка балотнага музея, якому і даручаў запіскай азнаёміць Ягуплу з працай станцыі.

Ягупла ўзяў запіску і адразу падняўся з крэсла. Стоячы, згарнуў свой партфель, падаў Мілоўскаму руку на развітанне, і, разумеючы, што ім не зусім задаволены, адразу-ж пайшоў.

Колькі часу ён пастаяў на ганку, нешта абмяркоўваючы, а адтуль накіраваўся ў Шапятоўку.

Хвілін цераз трыццаць пяць Ягупла падыходзіў да вёскі. Шукаючы матэрыялу для нарысу, Ягупла надумаўся звязаць «балотны матэрыял», як ён называў яго, з вясковым. Ён шукаў кантрастаў. Балота ў мінулым і балота цяпер. На думку аб гэтым навялі прафесаравы словы. А цяпер ён знайшоў і іншае: балота і вёска, тэма для другога нарысу. — Ягупла задаволена ўсміхаўся.

У вясковай вуліцы ён прыпыніўся каля сузонавага неабкутанага двара. Хата сузонава, прыплсюнутая да зямлі, побач з давыдзюковай высокай, як стары закінуты хлевушок. Ледзь не ў рост ёй парасла на былой піскуновай сядзібе зялёная лебяда і адгарадзіла шэрую, спарахнелую, глухую сцяну яе ад густой пшаніцы, пасеянай на былым піскуновым дварэ. Як спыніўся Ягупла супроць двара, Сузон зірнуў на яго з цёмных нізкіх варот хлева, паднёс па даўнай звычцы руку да казырковай шапкі, а за гэтым і сам вышаў на двор.

— Можа справа якая да мяне, таварыш? — палахліва зірнуў Сузон на вялікі Ягуплаў партфель.

— Справы ў мяне да вас асаблівай няма, — адказаў Ягупла. — Я прыехаў здалёк, ад рэдакцыі, і хочу паглядзець, як людзі жывуць. А гэты сусед ваш, — Ягупла паказаў рукой на давыдзюкову хату, — багата жыве?