Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/289

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— І пра людзей, галоўнае пра людзей, якія працуюць на станцыі, ветліва ўсміхаючыся, сказаў Ягупла, падаючы Мілоўскаму руку. Мілоўскі зірнуў Ягуплу ў твар шырока раскрытымі вачыма і абрадвана патрос ягоную руку. — Міласці просім, як гаворыцца, — сказаў ён, — мы з ахвотай пакажам, што ў нас ёсць.

Ягупла спаткаўся поглядам з вачыма Мілоўскага і хуценька адвёў вочы ў бок, збянтэжыўся, як змеціў, што Мілоўскі пазірае на яго з нейкім здзіўленнем. Праверыўшы сваё ўражанне, ён увесь час стараўся не сустракацца вачыма з поглядам Мілоўскага.

Прафесар пазнаёміў Мілоўскага з Ягуплам, сказаў яму, што пойдзе збірацца ў дарогу, і, папрасіўшы прабачэння, пайшоў, пакінуўшы іх у габінеце Мілоўскага. Як толькі прафесар знік за дзвярыма, Мілоўскі кіўнуў галавой на дзверы. — Залаты чалавек Міхаіл Палікарпавіч у нас. Як ніхто — працавіты. Пра яго сапраўды варта было-б напісаць. Як вы думаеце?

— Пастараюся. Гэта будзе відаць пасля таго, як збярэцца матэрыял. А перш за ўсё ў мяне ёсць заданне газеты напісаць пра вас, таварыш Мілоўскі. — Ягупла схіліў на бок галаву і зірнуў Мілоўскаму ў твар. — Я чуў пра вас і трошку знаём з вашай біяграфіяй. Вы ў дзяцінстве былі газетчыкам? Пасля працавалі на судабудаўнічай верфі? Вось, бачыце, я гэта ведаю. І ведаю пра вас, як пра былога комсамольца, а цяпер арганізатара важнейшай справы і вучонага.

— Які-ж з мяне вучоны? — Мілоўскі махнуў рукой. — Як арганізатар, кажуць, што я нядрэнны, а да вучонага мне яшчэ далёка. Мне вось, каб хоць палову таго, што ёсць у Міхаіла Палікарпавіча і то я рад быў-бы без меры. Мне да вучонага яшчэ ісці, ісці, ды каб не прыстаць хаця. Павучыцца каля вучоных раней трэба. Я вучань, а не вучоны.

— Ну, ведаеце, гэта скромнасць.

Мілоўскі здзіўлена варухнуў плячыма. — Думайце, як хочаце. Я не супроць таго, каб быць вучоным, пастараюся. А вы, значыць, пішаце вершы. Прозвішча Ягупла? Здаецца, сустракаў у газетах.

— Так, напэўне, я ў газетах часта друкуюся. Вы прабачце, што я так гэта прышоў і не паказаў сваіх дакументаў. — Ягупла адамкнуў свой партфель апаясаны шырокімі сырыцамі, разгарнуў яго на дзве паловы і дастаў з аднаго са шматлікіх аддзяленняў сваё камандыровачнае пасведчанне, угары над якім буйнымі літарамі была надрукована назва газеты, карэспандэнтам гд якой ён і прыехаў. Пасвед-