Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/286

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

працаваць і каваль, і ліцейныя і акумулятарныя батарэі, электроды для якіх мы робім ужо з коксавай мукі.

Мы шукаем шляхоў для найбольш мэтазгоднага выкарыстання каксавальнага газу і мы зробім з яго высока-каларыйны газ, так патрэбны ў побыце і ў прамысловасці. Мы распрацавалі метад бескіслотна-бесперапыннага працэса гідроліза тарфянога ачосу пад ціскам з выхадам цукру да сямідзесяці пяці—васьмідзесяці процантаў, што дае дзевяноста пяць—сто пятнаццаць літраў спірту з адной тоны сухога тарфянога ачосу. З гэтага спірту зможам рабіць сінтэтычны каучук. Важнейшы прынцып нашай работы — грунтавацца на вытворчым эксперыменце і тым самым стварыць аснову для пабудовы вялікай і ўзорнай тарфяной гаспадаркі, — прафесар падаўся бліжэй да Ягуплы. — І пачакайце, мы зробім гэта. Мы навучымся рабіць з торфу і высокагатунковыя фарбы, і высокія гатункі паперы і тканін, так, так, і тканін, і такіх рэчаў, крэўнасці якіх з торфам не можа нават уявіць ваша паэтычная фантазія…

— Гэта надзвычайна цікава, — сказаў Ягупла, падымаючыся з зямлі. — Я азнаёмлюся з гэтым і напішу. А перад усім я хацеў-бы, Міхаіл Палікарпавіч, калі вы дазволіце, — Ягупла па звычцы нахіліў бокам галаву, — напісаць спецыяльны нарыс пра вас.

— Пра мяне? Гэта навошта-ж?

— Ваша роля на станцыі… Вы так багата зрабілі… і, ведаеце, я пачаў-бы гэны нарыс з нашага падарожжа на возера. Я наглядаў, як вы купаліся. Цікавейшы вы чалавек, у вас багацейшая натура…

— І ўсё-ж пра мяне пісаць не варта. Вы лепш пішыце паэтычны твор, паэму ці раман, як гэта там у вас завецца. Вазьміце хоць-бы гісторыю балот. Гэта-ж тысячагоддзі! У глухіх, дзікіх, закінутых чалавекам месцах, у месцах, ад якіх уцякаў чалавек, ляжаць пад імховымі сховамі каштоўнейшыя багацці. Балота не хацела паказаць чалавеку гэтых багаццяў, яно засмоктвала смельчакоў. Вы ведаеце паданне пра возера «Сыты мох»? Ну вось. А пасля чалавек выкрыў гэныя багацці і пачаў браць іх сабе, урэшце пазнаўшы іхную каштоўнасць, і былое, дзікае, закінутае чалавекам месца, стала… Ну, там ужо месца для вашай фантазіі.

— Так, так! — абрадваўся Ягупла. — Пра гэта можна напісаць цікавейшы твор… Я абавязкова напішу пра гэта вершаваны раман. Вы, Міхаіл Палікарпавіч, нават не ўяўляеце, які гэта багаты матэрыял для рамана. Я, вось, амаль яшчэ нічога не бачыў, а толькі паслухаў вас, а ўжо адчуваю, як