Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/278

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

перадавому чалавеку, як Пілацееў. Я не думаю, што гэта адпавядала вашым пераконанням?

Скрыпач са злосцю сунуў абедзве рукі ў кішэні паліто.

— Паколькі мне прыпамінаецца, — у голасе скрыпача пачулася іронія, — вы, паважаны прафесар, сябравалі з абшарнікам Пілацеевым?

— Гэта не зусім правільна. — Гэтак-жа з іроніяй адказаў прафесар. — Я сябраваў з ім, але я ніколі не пагаджаўся з ягонымі пераконаннямі, я не быў ягоным паслядоўцам.

— А я быў паслядоўцам праграмы дэмакратычнага пера-тварэння Расіі і такім застаюся. — Скрыпач пагардліва зірнуў на прафесара. На гэтым яны развіталіся і з той пары прафесар Ягуплу не сустракаў больш. А цяпер ён прызнаў Ягуплу ў танклявым, які стаяў з Лёйкам. Канчаткова ён пераканаўся, што не памыляецца, калі Лёйка павёў мужчыну да сябе на кватэру. Ішоў той, нізка схіляючы бокам галаву, павяртаючы яе тварам да Лёйкі, калі слухаў як гаворыць той, або як сам хацеў што-небудзь сказаць. Гэта быў ён, Ягупла, былы земскі аграном. Адгадка на момант вярнула прафесара ў мінулае і гэтым адначасова абрадвала яго і спалохала.

Быў канец чэрвеньскага дня. Прафесар на хвіліну зайшоў у лабараторыю, зрабіў некаторыя запісы ў сваім рабочым дзённіку і пайшоў да сябе на кватэру. Роўна два гады, як жыве ён тут. Ён прыпамінае, як прыехаў сюды ўпершыню. Быў гэтак-жа канец чэрвеньскага сонечнага дня. Проста перад вачыма высокая сцяна стромкіх сосен, за якімі хавалася сонца. Зрэдку яго прамень іскрамі блісне праз гушчар зялёных цёмных верхавін, рассыплецца па жоўтаму пяску пляцоўкі і згасне. Пляцоўка ў цяньку. У цяньку і будынак новага поўстанка. І толькі на верхавінах сосен, што за поўстанкам, гойдалася яшчэ густая сонечная чырвань.

На пясчанай пляцоўцы, куды перанёс з каламажкі рамізнік абодва прафесаравы чамаданы, «кукушкі» чакала чалавек трыццаць пяць. Для прафесара ўсё было новым: і сам поўстанак каля вузкакалейкі, і сяляне барадачы, якія стаялі на пляцоўцы каля сваіх сундучкоў, абкаваных жалезам, і моладзь, якая поўкругам сядзела на сваіх карзінках. Пасля цесны ад людзей, дрыглівы вагон вузкакаляёвага поезда, збіты з новых гладка выгаблеваных дошчак, пільня ў лесе, і новы мост цераз рэчку. Усё гэта зусім не было падобным на тое, што даводзілася бачыць прафесару напярэдадні вайны.

Поезд ішоў на балота. Прафесар добра памятаў сіне-