Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/277

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пойдзеце і зараз, я пайду званіць у міліцыю. Ідзіце-ж. Неадкладна.

Прафесар увесь час сачыў за скрыпачом і пазнаў у ім чалавека, якога сустракаў некалькі раней, яшчэ напярэдадні вайны, Калі скрыпач падняўся з лаўкі і пайшоў на вуліцу, прафесар пайшоў следам за ім.

— Мне здаецца, што я сустракаў вас раней, сказаў прафесар.

— Мяне? — скрыпач спыніўся і павярнуўся тварам да прафесара. — Можа быць, вельмі можа быць. Мне таксама здаецца, што я дзесьці бачыў вас. Так, так, я памятаю вас, прафесар.

— Я хацеў-бы запытаць вас, чаму вы так вось?.. — сказаў прафесар. — Хіба для вашай прафесіі няма працы??

— Вы хочаце ведаць, ці ёсць праца аграному. Але гэта не мая прафесія. — Скрыпач як-бы засароміўся, знізіў галаву. — Тое было выпадкова. А чаму я так? — Скрыпач агдледзеў сябе і іранічна ўсміхнуўся. — Калі-б я быў аграномам, я не быў-бы ў такім стане, але я не аграном, я работнік мастацтва.

— Вы прафесіянал па скрыпцы?

— Не. Скрыпка таксама выпадковае. Сутнасць мая ў паэзіі і, бясспрэчна, калі-б я не быў сумленным у адносінах да сваіх пераконанняў, я лёгка мог-бы жыць, зарабляючы на вершах, услаўляючы вершамі совецкія дні. — Пры гэтых словах скрыпач неяк падазрона зірнуў на прафесара. — Але я не належу да людзей, якія лёгка мяняюць свае пераконанні і таму я вось такі.

— Але мне здаецца, што вашыя пераконанні не вымагаюць, каб вы жылі так. Гэта не варта інтэлігента. Не мяняючы сваіх пераконанняў, вы ўсё-ж маглі працаваць, як паэт, каб жыць.

— Працаваць? для каго? — скрыпач ганарліва ўскінуў галаву — Для іх?

— Не хочаце для іх, рабіце для мастацтва, для паэзіі.

— Ха-ха! Вы нічога не разумееце, паважаны прафесар. Тое, што вы раіце мне, можна раіць чалавеку вузкай спецыяльнасці, а не паэту. Сутнасць паэзіі, як мастацтва, у яе ідэёвай цэльнасці. Паэтам не можа быць чалавек раздвоены, які мысліць не так, як гаворыць у вершах, Рабіць так, значыць хлусіць перад самім сабой.

— Я не хочу з вамі спрачацца. Але, паколькі я прыпамінаю, вы пісалі ўжо і тады, да рэволюцыі, і аднак-жа служылі ў земстве і служылі абшарніку, такому зусім не