— Так і кажы! — пагразіла яму Аксана пальцам.
— Так і буду казаць. А ты паскачаш? Для нас… Бо калі-ж мы яшчэ цябе ўбачым… паскачаш?
— Добра…
На дварэ, як размясціліся ўсе на лаўках, вынесеных з клубнай залы, і Міхалка сыграў першую польку, Кастусь пашаптаўся з ім, а тады вышаў на сярэдзіну круга.
— А цяпер я прапаную, каб Міхалка сыграў нам «За рошчаю зеляной». Згодны?
— Згодны!
— Іграй!
— На круг Аксану!..
— Выходзь, Аксана!
— Не саромейся!
— Выходзь, Аксана, — папрасіў і Кастусь. — Міхалка, давай! — А сам узяў за руку Веру і павёў у круг карагод састаўляць. За ім сталі ў круг парамі хлопцы і дзяўчаты. Вышла на круг і Аксана і з-пад саромліва апушчаных востракрылых брывей зірнула на Кастуся. Міхалка ўзняў галаву, ледзь-ледзь назад яе закінуў, пазіраючы ўгору, і заіграў, і адразу, паклаўшы левую руку, адстаўленую локцем ў бок, на бядро сабе, пайшла па кругу, у сярэдзіне карагоду, Аксана. Яна ішла з паднятай угору правай рукой, у пальцах якой трымала белую насоўку, калыхала яе па ветру над галавой і, то набліжаючыся да карагоднага круга, які ішоў парамі насустрач ёй, то аддаляючыся ад яго, як-бы клікала за сабою лепшага ў кругу хлопца. Клікала, завабляючы яго песняй.
|
За рошчаю зеляной, |
Голас у яе чысты, лёгкі, і песня гэткая-ж лёгкая і гуллівая, як бліскучыя чорныя яе вочы. Аксана запявала і не паспявала яна змоўкнуць, яшчэ цягнула сваё даўгое звінючае «лё-о-он», як скранаўся з месца карагодны круг, які быў прыпыніўся на момант, і ўсімі галасамі падхапляў песню і, спяшаючыся, паўтараў апошнія яе словы, і, як і Аксана, доўга цягнуў на ўсе галасы тое-ж звінючае «лёо-о-он», а Аксана хутчэй ішла па кругу, кідаючы на хлапцоў погляды і, пераняўшы на-ляту песню, гаварыла песняй, несучы яе па кругу:
|
Пасеяўшы, палолі, |
І карагод зноў падхапляў песню:
|
Кололі, калолі, |