стала. Яшчэ стоячы, узяў ручку, але ў момант адкінуў яе і таропка схапіўшы паліто пайшоў з пакоя. Спяшаючыся, замкнуў за сабою дзверы, як-бы ўцякаў ад каго. Калі ключ дзынкнуў у замку, гэта абрадвала. Было адчуванне, што ўцек ад нечага страшнага. Слухаючы, як б’ецца сэрца, сагнуўшыся, як замыкаў дзверы, доўга стаяў каля дзвярэй, слухаючы цішыню, якая засталася за ім у пакоі. Пасля, паціху спатыкаючыся, пайшоў уніз.
На тратуары густы струмень пешаходаў захапіў яго і павёў за сабою. Маўклівы, разгублены, ён паціху ішоў за натоўпам. Блукаў там доўга, а пасля раптам завярнуўся і пайшоў дадому. Як і раней, ідучы на вуліцу, ён замкнуў за сабою дзверы і, не скідаючы паліта — было пасля вуліцы халаднавата — сеў да стала. Узяў са стала ручку і на кавалку паперы, які ляжаў на стале, пачаў пісаць.
«Яшчэ ўчора я на многае спадзяваўся, я ва многае верыў. І хоць дарога была згублена, я ішоў вобмацкам, спадзяючыся знайсці яе і сустрэць на ёй сваіх, каму дораг святочны дзень рэволюцыі. Але замест дарогі — сцяна. Глухая сцяна. Куды ісці цяпер? Назад? Шукаць іншых дарог? Ці можа спыніцца і ладзіць жыццё каля сцяны, спадзяючыся, што некалі выгляне сонца і абагрэе? Гэтага я не хочу, а іншых дарог я не бачу, няма іх.
Я хацеў, каб скончыліся буднія дні на зямлі. Я хацеў, каб заўтрашні дзень быў запісаны ў каляндар чырвонай, святочнай фарбай. Але я гартаю лісткі календара і бачу толькі чорныя фарбы. Але перада мною глухая сцяна ў сытая ненавісная морда ротмістра.
За сцяной здань далёкай, галоднай, змучанай голадам Расі. Сцяны мы ніколі не разбурым, бо ніколі мы не зможам сабраць патрэбных сіл, бо мала нас і мы разбрыліся адзінцамі кожны ў сваё.
Баязліўцы! Гэта мы, мы інтэлігенты, а ніхто іншы, вінаватыя ў тым, што кожны дзень, кожная хвіліна рускага жыцця, цяжкага і жудаснага, кладзецца на душу каменнай глыбай. Глыба гэтая душыць нас. Прыціснутыя ёю да самай зямлі, мы страцілі сваю волю і смеласць. Усё для нас стала абыякавым, і мы маўчым, хоць і бачым, што ўсё вакол нас, самае лепшае, што жыло ў народзе, забруджана, затоптана ў гразь наваксаваным ботам ротмістра. Мы страцілі нават, сілу пратэставаць.
Усё і назаўсёды страчана намі. Вось чаму мэты высокія сталі для нас, для нашага пакалення зусім недасяжнымі. Вось чаму ўстала перад намі, аддзяліўшы нас ад Расіі, глухая сцяна. Услухайцеся! Калі вы не зусім яшчэ сталі глу-