Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/266

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАДЗЕЯ ДВАНАЦЦАТАЯ



Як і тры гады таму назад, калі шапятоўская ячэйка выраўляла на фронт трох лепшых сваіх хлапцоў, цяпер зноў у тым-жа самым пакоі сход, якім ячэйка выпраўляе хлапцоў у далёкі, нікім з хлопцаў нябачаны, горад Маскву. Той-жа стол, моцны, шыроканогі, на старым сваім месцы каля глухой сцяны, непадалёк ад акна ў другой сцяне. За сталом сакратар ячэйкі Міхаль Ганорык. Заглядаючы ў паперкі, разгорнутыя на стале, ён робіць даклад.

Міхаль доўга, не спяшаючыся, чытае надрукаванае ў газеце, якую ён дастаў з-пад паперак, а пасля яшчэ пераказвае прачытанае сваімі словамі. Паклаўшы, па звычцы, падбародкам галаву на свае кулакі, Кастусь дзівіцца, як складна і проста гаворыць Міхаль. Час ад часу ён павяртае галаву да Аксаны, якая сядзіць побач з ім і шэпча:

— Маладзец Міхаль, сапраўды маладзец. Ён гэта на якіх курсах быў?

— На палітасветных. Але сколькі-ж ён быў там, усяго-ж тры месяцы. Вось вы як паедзеце, дык невядома калі і вернецеся.

— Вернемся, а то дзе мы дзенемся.

— Неяк мне страшна, калі я думаю, што паедзеце вы. Мне здаецца, што зноў нехта адзін з вас не вернецца, Як тады Рыгор. — Аксана пазірае то ў твар яму, то на стол і мігае пачырванелымі вачыма.

— Ну, што ты, цяпер-жа мы не на фронт едзем.

— І я ведаю, што не на фронт, але неяк страшна мне, як успомню пра Рыгора. Вельмі шкада мне яго.

— Усім шкада, ды нічога-ж не зробіш. У той дзень нашых вельмі багата пабілі. А Рыгор-жа на маіх вачах