Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/258

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вось табе і на! — сказаў Ёська. — А храбрыўся яшчэ. Ты-ж глядзі, ненадоўга толькі, а то мы п’еску ўжо новую выбралі, пад вялікдзень будзем рыхтаваць яе. Табе ў ёй ролю прызначылі.

— І харошая п’еска, — падтрымаў Ёську Самусь Піскун. — Як чыталі, з рогату клаліся ўсе.

— Можа-б ты, Ёська, мне якую кніжку прынёс пачытаць, — папрасіў Кастусь. — А то так ляжаць надакучыць.

— Добра, я выберу, што найцікавей.

— Вы-ж хоць прыходзьце часцей, — папрасіў ён, калі хлопцы сабраліся ісці дадому.

Пасля полудня Ёська зноў прышоў да Кастуся і прынёс яму аж тры кніжкі. — Толькі чытай, ды не сумуй, — сказаў ён, кладучы кніжкі на лаўцы, каля пасцелі. Сеў на лаўку і сам.

— Ты думаеш, што я хварэць буду, аж пакуль усе тры прачытаю?

— Зусім не, я на выбар прынёс, якая цікавей. А калі на хваробу разлічваць, дык чытай гэтую, — ён паказаў самую тонкую з кніжок. У гэты час у хату зайшла Аксана Сузонава. З парога яна сказала ў хату агульнае прывітанне, пасля прывіталася за руку з Марыляй, якая сядзела за прасніцай, а ўжо тады павольна, чырванеючы, пайшла да ложка, каб павітацца з Кастусём.

Кастусь ляжаў на спіне, з выцягнутымі на ўсю даўжыню нагамі, так было яму лепш, і толькі да грудзей быў укрыты коўдрай, зверху на якой ляжалі ягоныя рукі. Быў ён у чырвонаармейскай гімнасцёрцы. Каўнер у гімнасцёрцы расплікнуты і з-пад каўнера відаць белая шыя над грудзьмі. Зірнула на шыю Аксана, бліснула з вузкіх шчылін чорнымі вугалькамі воч і перавяла вочы на Кастусёву галаву, на зблытаныя, мяккія, светлыя валасы. Як падала яму руку, Кастусь узяў яе руку і ў сваёй затрымаў на момант, пазіраючы ёй у твар.

— Ну, як вы тут жывеце? Уцягнулі яшчэ каго з дзяўчат у комсамол ці не?

Аксапа пачырванела, як адчула гарачую цяплынь Кастусёвай рукі, правяла поглядам па ягонаму твару і вызваліла сваю руку.

— Больш ніхто не хоча запісвацца, — адказала яна на запытанне пра дзяўчат. — Баяцца, а каго бацькі не пушчаюць.

— А вашы бацькі не крычаць?

— Нашы прывыклі ўжо. А чаму вы, — Аксана яшчэ раз кіпула поглядам на кастусёў твар, так рэдка пісалі нам