Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/254

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАДЗЕЯ АДЗІНАЦЦАТАЯ



Яшчэ ў вагоне, калі праязджалі апошні перагон, Кастусь пачаў заўважаць, што ім авалодвае нязвыклая для яго млявасць. Гэная млявасць павялічылася, калі ў забітым людзьмі памяшканні станцыі ён прымасціўся на акне нанач побач з Ёськам. Яшчэ праз нейкі час ён, як не захінаўся шынялём, пачаў зябнуць. Каб сагрэцца, курчыўся і нацягваў шынель на галаву, дыхаў сабе за пазуху, але пачыналі ныць ногі і рукі, пачыналася ламата ў спіне і доўга сядзець, скурчыўшыся, ён не мог. Усю ноч не мог заснуць. Як толькі саграваўся троху і пачынаў драмаць, абрадваўшыся, што ўрэшце прышоў сон, раптам пачынала ламаць ногі, хацелася выцягнуць іх на ўсю даўжыню, здавалася, будзе тады лепш. А калі размінаў ногі і звешваў іх з акна, супакойваўся толькі на пару хвілін, каб зноў задрамаць, а тады ногі пачынала падкурчваць ды так, што балюча нылі косці і, каб сцішыць боль, ён падкурчваў ногі пад сябе. З гэтым, на некалькі хвілін, прыходзіла заспакаенне і сон, але ўсяго на некалькі хвілін, пакуль нейкая нутраная сіла пачынала разварачваць косці, ламаць іх. Некалькі раз з’яўлялася жаданне злезці з акна і пайсці паблукаць па дварэ, але, угледзеўшыся ў акно, ён бачыў, як кружыць там мяцеліца і выходзіць не адважваўся: ды і нялёгка было выйсці і асабліва папасці пасля зноў на сваё месца, бо ўся падлога вакзальнай залы была занята людзьмі. Мужчыны, жанчыны і дзеці ляжалі і сядзелі на падлозе, абапёршыся друг на дружку, і гэтак спалі. Каб выйсці, трэба пераступаць цераз людзей, рызыкуючы наступіць каму-небудзь на руку ці на нагу. Цэлую ноч праму-