Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/253

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

там, аж пакуль супакоіўся. Стоячы, пазіраў на зараснік, за якім ляжала шырокае і спакойнае возера. Калі рукі супакоіліся, выняў з бервяна сякеру, паклаў яе на рыштаванне, перавярнуў бервяно і пачаў, спрытна і ўпэўнена працуючы сякерай, выбіраць з яго драчку. Сузон тады зірнуў угару на зруб, кінуў слова на развітанне і пайшоў да дарогі. За ім, набраўшы ў мяшок свежых трэсак, пайшла і Марыля, а Тарэнта сам пайшоў толькі тады, як зусім прыладзіў да зруба бервяно, як спакойна мякка лягло яно сваім цяжарам на густа пасланы пад яго белы мох. Тады пачало змяркацца.