Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/249

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Наш-жа час прышоў, Мікода, ды каб нам не жыць? Хо-го-го! А каму-ж тады жыць, калі не нам? Хіба зноў багатырам, ці што? Гэта, браце, не той чае, не іхны… Ну, дык пішы паперку, каб мне дарам лесу далі, паколькі я чырвонагвардзеец былы і круглы бядняк: ні кала свайго, ні двара.

— Ды напішу, табе такую паперку не грэх напісаць. Вось павячэраю, ды сходзім да Івана Пятровіча і там напішам усё як след.

На тым-жа тыдні Тарэнта выклапатаў сабе лесу, а яшчэ цераз паўтара ці два тыдні прыехаў у Шапятоўку аб’езчык і адкляйміў у лесе дваццаць дзве сасны. Гэтыя дваццаць дзве сасны, ды яшчэ колькі штук па ўласнаму свайму выбару, Тарэнта зімою вывез да тых чатырох бярвенняў, якія прывёз быў на другі дзень, як прышоў з Чырвонай арміі. За зіму ды за вясну бярвенне падвяла, і вясной, перакінуўшы ўсю лягчэйшую работу ў полі на жонку ды на дачку, Тарэнта падоўгу выстойваў над бярвеннем, сагнуўшыся, цясаў яго, а адсееўшыся, падвячоркам неяк, пасля тройцы ўжо, клікнуўшы з сабою і дачку і жонку, паклаў на высокія штандары першую падрубіну пад паўздоўжную сцяну хаты. З той пары кожны дзень ад самага ранку і да змяркання сядзеў Тарэнта на зрубе. Падвячоркам з жонкай, дачкой ды цесцем, які наўмысля прыходзіў для гэтага, яны падымалі на зруб два новыя бервяны, а назаўтра Тарэнта адзін ужо выбіраў у бервяне драчку, высякаў вугал, клаў мох і прылажваў бервяно да зруба. Вянок за вянком вырастаў зруб новай Тарэнтавай хаты і калі адным разам надвячоркам прышлі да зруба Мікода Жук з Сузонам Калядой, каб сказаць Тарэнту, што скончылася вайна з палякамі, яны налічылі ў зрубе восем вянкоў і здзівіліся.

— Глядзі-тка, — сказаў Мікода, — гэта-ж ён хутка сцены-такі вывядзе: яшчэ вянкі чатыры і ўсё.

— А ўжо-такі небагата, — выпусціў Тарэнта з-пад вуса ўхмылку. — Вянкі чатыры і ўсё, хопіць вышыні. Буду на дванаццаты вянок бэлькі класці.

— А там яшчэ адзін вянок і кроквы, — сказаў Сузон, з зайздрасцю аглядаючы зруб.

— Кроквы — справа лёгкая, — абазваўся Тарэнта зверху.

— Ды ты злезь адтуль, пагаворым, хадзі, — запрапачаваў Мікода. — Ці можа ты мяркуеш ужо на гэтую зіму перасяліцца ў яе, што так гоніш?

— У-у-у! — Тарэнта махнуў рукою. — Далёка яшчэ да таго перасялення. Яшчэ духу ці хопіць. Зруб то пастаўлю, а яшчэ-ж столь, падлога, сталярка, ды гонт, ды ўсякая