Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/245

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зямлёй і парабкоўскімі агародамі. Спачатку ён і па ім блукае разгубленым поглядам, не разумеючы, як гэта такі кавалак поля застаўся нікім незанятым. Прыпамінае, што як мералі зямлю, было на тым полі тады канаплянішча, якое яны і пакінулі ў карыстанне пану.

Аб нечым дагадаўшыся, Тарэнта подбежкам пайшоў на гэны нічый кавалак зямлі, абмераў яго крокамі, некалькі разоў паглядзеў, стоячы пасярод яго, то ў бок да рэчкі, то ў бок да суседавай зямлі, меркаваў, куды вокнамі павінна стаяць хата. Вымеркаваўшы-ж гэта, ён, спяшаючыся, пайшоў дадому. Дома, хоць і было пад полудзень, абедаць ісці адмовіўся, а запрог у крывулі каня, узяў з сабою пілу, сякеру і, клікнуўшы Марылю, паехаў з ёю ў лес. Як па даўно знаёмаму месцу, ехаў Тарэнта па лесе, звярнуўшы з вялікай дарогі, ехаў у глыб лесу, дзе былі цішыня і поўзмрок пад высокімі гонкімі хвоямі. Час ад часу ён прытрымліваў каня, нацягваючы лейцы і поглядам змяраў адну хвою за другою, а тады шморгаў лейцамі і ехаў далей. Калі ад’ехалі далёка і ад дарогі і ад поля, спыніў каня на грудку каля маладых ялінак, а сам пайшоў з сякерай цераз увесь грудок. Часам ён стукаў абухом сякеры па ствале сасны вышэй камля і слухаў як звініць сасна і зноў ішоў. Хутка Марыля згубіла яго з воч. У лесе зацішна і цёпла. Вецер толькі высока ўгары, дзе плаваюць ціхія шолахі, перабіраючы хвойныя іголкі, злёгку бразгаючы спелымі старымі шышкамі. Марыля паглядзела ўгару, прыслухалася да шолахаў, пачула навакольную цішыню і, спалохаўшыся яе, падышла да каня, узяла яго за аброць каля цугляў, а другой рукой выцерла ў яго з-пад вачэй гной. Тады пачула, як дзесьці далёка зацюкала бацькава сякера па мяккаму сырому дрэву. Цераз нейкі час сякера была змоўкла, але хутка зацюкала зноў. Так ажна тры разы, пакуль змоўкла зусім і лес зноўку зацягнула непарушнай цішынёй. З цішыні тады выплылі бацькавы мяккія крокі і хутка паказаўся сам ён, урачыста спакойны і абрадваны. Ён узяў ад Мары каня і павёў яго за аброць за сабою, выбіраючы, дзе прастарней праехаць. Гоней цераз двое ён спыніў каня і прывязаў яго лейцамі за маладую хвойку. — Тады пад’едзем, — сказаў ён, махнуўшы галавою ў напрамку, куды накіроўваўся ісці. — Бяры пілу і хадзем.

Зусім непадалёк, менш чым за гоні ад каня, Тарэнта спы-, ніўся каля сасны, скінуў шынель і разам з тапаром паклаў яго ў бок ад сябе і пачаў каленкамі масціцца каля сасны на зямлі. — Ну, давай. Світку скінь, а то душна будзе.

Піла хутка ўелася ў мякіш сасновай кары, галасней