Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/243

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Толькі хата яшчэ больш абсунулася да зямлі. Адтаго столь у хаце стала зусім нізкай і над самай талавой у Тарэнты вісела, калі ён, вітаючыся, цалаваўся ў хаце з жонкай. Жонка абрадвалася яму, але ад таго, што прышоў бацька, яшчэ большым зрабіўся смутак па сыну і, ссунуўшы з тарэнтавых плеч рукі, яна заплакала і села на лаўку каля сцяны.

— І трэба-ж было, яму ісці ў гэта. Удаўся ў бацьку, лезе скрозь, ці трэба гэта, ці не трэба.

— Нічога, жыў будзе, прыдзе. — Словы жончыны Тарэяту спадабаліся.

— А калі-ж прыдзе вось такім, як ты, а? Што-ж тады? Ты-ж хоць стары, а ён-жа дзіця яшчэ…

— Чаго-та ён такім прыдзе? На фронт іх такіх ніхто не пашле, не думай. — І перавёў гаворку на гаспадарку, пра жыта запытаў, пра каня. Абрадваўся, як прышла дачка, рослая, акурат у самай сіле дзяўчына. — Малайчына, што вырасла! А то я ўжо думаў, што не будзе мне памочніка ў гаспадарцы. Ну, ці багата-ж у цябе сілы, а? Давядзецца-ж нам з табою: і хату новую ставіць.

— Ужо і новую, — сказала жонка. — Каб хаця гэтая не разбурылася. — Але абрадвалася такой тарэнтавай гаворцы і сама дачку пахваліла:

— Вырасла, не зломак, слава богу.

— Бог-то тут нібы не пры чым. Бацькі не зломкі, дык и дачка такая.

— Бацькі… Бацька вунь на каго падобен стаў. Не галава, а рэшата, уся ў дзірках ужо. Але-ж і трапляюць кулі нешта ўсё ў галаву табе. — Жонка ўсміхнулася. — Відаць, выстаўляеш ты яе з акопаў напаказ…

— Чорт яго, — смяецца і сам Тарэнта. — Падцэляць-жа вось неяк акурат у галаву. Калі-б яшчэ раз давялося, дык-бы напэўне ўжо ў лоб проста падцэлілі-б.

— Пайдзі яшчэ раз, дык падцэляць.

Раніцою назаўтра Тарэнта пайшоў на сваё поле. За два гады, пакуль яго не было дома, Шапятоўка яшчэ троху парадзела. Хто-ні-хто за гэты час перакінуўся в будынкамі на хутар, або на былую панскую зямлю, на ўчастак, які атрымаў. Тыя, хто быў перасяліўся на хутары раней, цяпер ужо абладзіліся, панакрывалі неяк саломай будынкі, хоць каласом уніз, каб хутчэй, абкуталі так-сяк двары платамі. Тарэнта, ідучы ў поле, думаў, што хоць разарвецца, а збудуе сабе новую хату і завядзе сваю ўласную гаспадарку.

Восеньскае поле сумнае, апусцелае. Лапікамі на ім толькі зелянее рунь, а то ўсё або пляміна шэрай голай раллі, або