Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/229

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАДЗЕЯ ДЗЕВЯТАЯ



У верасні ночы бываюць сцюдзёныя. Адтаго так старанна нацягвае на свае плечы мультанавую хустку Аксана і ўсё парываецца пайсці дадому. У каторы ўжо раз падымаецца яна з бярвення, збіраючыся ісці, але за кожным разам ловіць яе за рукі Кастусь, цягне да сябе і зноў садзіць на месца.

— Ну, чаго ты так рвешся дадому?

— Я спаць хочу. Мне халодна.

— Спаць яшчэ рана. А сядзі вось гэтак і будзе цёпла.

— Пусці мяне, не абдымай. — Аксана скідае з сваіх плеч кастусёву руку і адсоўваецца ад яго.

— Злуеш ты за невашта на мяне?

— Нічога я не злую. Чаго мне злаваць на цябе?

— Ну, а чаму-ж ты такая вось?

— Якая?

— Ды злосная. Проста дакрануцца нельга да цябе. А яшчэ кажаш, што не злуеш.

— І не злую, сам ты нечага злуеш.

— Я то не.

— І я не. А захацела дадому пайсці і пайду.

— А вось не пойдзеш.

— Чаму? Аксана схапілася з месца — Не пусціш?

— Не пушчу. — Паспрабаваў узяць яе рукі ў свае, але Аксана рук не дала, адышла ад бярвення. Тады падняўся з бярвення і Кастусь, каб ісці разам.

Нейкі час яны ідуць паасобку моўчкі. Аксана трымае рукамі скамечаную на грудзях пад шыяй хустку, а Кастусь