Кастусю прачытаць пратакол, каб зацвердзіць пастановы, якія ён прапанаваў прыняць па кожнаму пытанню. Кастусь падняўся з месца, на якім сядзеў, вышаў на ток, стаў там непадалёк ад Мілоўскага і пачаў чытаць напісанае.
— Пратакол агульнага сходу моладзі вёскі Шапятоўкі, — чытаў ён, — Пагулянскай воласці, які адбыўся дваццаць трэцяга сакавіка тысяча дзевяцьсот дзевятнаццатага года пад кіраўніцтвам інструктара павяткомячэйкі таварыша Мілоўскага. Прысутнічала чатырнаццаць чалавек моладзі гэтай вёскі. Старшынёй сходу быў абраны Рыгор Жук, а сакратаром Кастусь Шкробат. Павестка дня: першае — бягучы момант, другое — арганізацыя ячэйкі КСМ і трэцяе — бягучыя справы. Слухалі: даклад інструктара павяткомячэйкі таварыша Мілоўскага аб бягучым моманце, у якім указана становішча рабочага класа ў сучасны момант. Пры гэтым таварыш Мілоўскі абмаляваў жыццё рабочых і сялян у дарэволюцыйны час, ход рэволюцыі і важнасць сплочанасці рабочых і сялян. Пастанавілі: — даклад таварыша Мілоўскага, прыняць да ведама і ўсімі сіламі падтрымліваць рэволюдыйны рух і совецкую ўладу…
Па другому пытанню, аб. арганізацыі ячэйкі КСМ, таварыш Мілоўскі высветліў, які ўдзел павінна павінна, — Кастусь прыпыніўся на момант. — Гэта я тут два разы адно слова напісаў.
— Нічога, чытай далей.
— Я пасля выкрэслю… Так… Які ўдзел павінна прымаць наша рабоча-сялянская моладзь у сучасным рэволюцыйным руху, як успрыемніца ўсіх пладоў гэтага руху. Затым паказаў на тыя жорсткасці, якія можна чакаць у жыцці, калі пераможа нас буржуазія і, урэшце, якую перамогу можна атрымаць, калі мы будзем дзейнічаць арганізавана. Пастанавілі: — даклад таварыша Мілоўскага прыняць да ведама і звярнуць сур’ёзную ўвагу на тое, каб мы, як сяляне, прымалі большы ўдзел у рэволюцыйным руху, для чаго пастанавілі зрабіць запіс усіх, хто жадае паступіць у арганізацыю ячэйкі КСМ у вёсцы Шапятоўцы, Пагулянскай воласці. Запіс зрабіць ту-жа на сходзе. Выбраць бюро ячэйкі ў складзе трох чалавек, прычым выбранымі аказаліся: старшынёй бюро Жук Рыгор, членам Міхаль Ганорык і сакратаром Кастусь Шкробат. Даручыць бюро ячэйкі правесці далейшы запіс жадаючых быць перадавымі і прыкладнымі грамадзянамі Совецкай рэспублікі ў ячэйку КСМ.
У бягучых справах паднята пытанне пра арганізацыю драматычнага гуртка і харавога і пра арганізацыю біблія-