Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старшыня рэўкома падаўся тварам да Галынскага, руку з сабранымі ў жменю пальцамі прыўзняў над сталом.

— У аднаго тысячы дзесяцін зямлі, а ў тысячы чалавек па дзесяціне, па паўтары, па дзве. І вечны голад, вечная недастача, як нейкае пракляцце ўвесь век вісела над гэтымі. Ды хіба толькі гэта? А здзекі над чалавекам, насмяянне над ім з боку больш моцных, з боку тых, у каго кішэнь тугая была. Дом гэты, дзе мы, купцу Лемяховічу належаў, дык ведаеце што вырабляў некалі гэты купец тут на пляцы? Збіраў сялян, паіў і прымушаў біцца, абяцаючы даць ім грошай. У тых дзеці галодныя, голыя, босыя, подаці на шыі вісяць, ну, і біліся, біліся да крыві, часта да смерці. Адсюль некаторых ужо ў больніцу, проста ў мярцвецкую адвозілі. А ён сядзеў на балконе з прыставам, з земскім начальнікам і любаваўся… Аб гэтым мне ваш бацька расказваў… і я вось не разумею, чаму некаторыя з інтэлігентаў, якія па-сумленнаму ненавідзелі тое жыццё, не хочуць працаваць з намі, чагосьці баяцца. То марыў чалавек аб справядлівасці, аб чалавечнасці, а як прышоў час справядлівейшы з справядлівых, тады такія людзі, шмат хто з іх, сталі ў баку, а то і супроць нас.

Гаворачы, старшыня рэўкома пазіраў Галынскму проста ў твар і Галынскі вытрымаць ягонага погляду не здолеў, здавалася яму, што гэты чалавек нешта ведае пра ягоныя сумненні і наўмысля загаварыў пра такіх інтэлігентаў. Зразумеўшы так словы старшыні рэўкома, Галынскі адчуў у іх дакор і на свой адрас.

У габінет увайшло зразу некалькі чалавек вайскоўцаў, Галынскі падняўся, каб ісці.

— Бывайце. Я вельмі рад быў сустрэцца з вамі. Пра вас я багата добрага чуў ад свайго бацькі.

— Дзіўны чалавек Палікарп Мітрафанавіч… Ну, дзякую за добрае слова. Вы, бясспрэчна, хутка зноў у Петраград?

— Так. Сюды я на некалькі дзён толькі.

— Тады шчаслівай дарогі. Спадзяюся, што мы другі раз спаткаемся ў лепшых умовах… Вось тады і паспрачаемся. Бывайце.

Усміхаючыся, ён моцна паціснуў Галынскаму руку. Галынскі пайшоў з габінета ў суседні пакой, а адтуль, праціскаўшыся праз натоўп, на лесвіцу. Па лесвіцы насустрач яму падымаўся былы салдат. У салдата зусім не было адной нагі і ён ішоў на мыліцах, стукаючы па цэментовых сходках лесвіцы канцамі іхнымі, на якія былі набіты жадезныя кольцы. Салдат быў у казённым поўкажушку, на