што чуў у садзе ў словах, кінутых на яго адрас чырвонагвардзейцамі.
Наверсе, куды паказалі Галынскаму ісці, ён апынуўся ў залюдненым вялікім пакоі былой купецкай канторы. Былі тут і штацкія гарадскія людзі, і прыезджыя сяляне, і вайскоўцы. Некаторыя з іх стаялі, скучыўшыся, каля пастаўленых у покутах сталоў, а большасць проста так з-за цікавасці блукала па пакоі, курылі і голасна гутарылі.
З гэтага пакоя Галынскі прайшоў у суседні, менш залюднены, а адтуль прайшоў у габінет старшыні рэўкома. Сам старшыня сядзеў за сталом. Быў гэта зусім малады яшчэ, высокі, ладны ў плячах, чарнявы мужчына. Нават заўважыў Галынскі ў ягоным твары нешта як-бы знаёмае, але прыпомніць не змог, каб калі-небудзь дзе бачыў яго і падумаў, што гэта проста кінулася яму ў вочы тое агульнае, што заўважыў ён ва ўсіх гэтых людзей. Акрамя старшыні ў габінеце было яшчэ трое: двое вайскоўцаў і адзін у штацкім. Гутарка паміж імі, паколькі мог разабраць Галынскі, вялася пра гарадскую бібліятэку і пра нейкія кнігі. Як толькі Галынскі прышоў, старшыня развітаўся з імі і запрасіў Галынскага сесці. Калі Галынскі, адракамендаваўшыся, сеў, старшыня рэўкома ўважліва зірнуў яму ў твар, парываючыся нешта сказаць, але стрымаўся. Як сеў на месца, загаварыў пра наведвальнікаў, якія толькі што вышлі з габінета.
— Таварышы вайскоўцы прывезлі вельмі трывожныя чуткі. Дзе-нідзе ў маёнтках сяляне разбіраюць па хатах а то і паляць кніжкі з былых абшарніцкіх бібліятэк. Недапусцімая справа. У гэтых бібліятэках часта ёсць надзвычай рэдкія кнігі і агулам багата карыснага і для нас. Мы-ж не думаем увесь век ваяваць. Вось неяк адцярэбімся ад белагвардзейцаў і самі сядзем за кнігі, пачнем вучыцца. Тады і спатрэбяцца кнігі. Па гэтай справе мы пасылаем спецыяльных людзей, каб збіралі і захоўвалі кнігі на месцы, а найбольш каштоўныя няхай сюды вязуць, будзем ствараць у горадзе прыкладную грамадскую бібліятэку… Та-ак… Ну, а чыма я магу быць карысным для вас, прафесар? Хвалюючыся, адчуваючы сябе разгубленым, Галынскі расказаў пра справу з Пілацеевай.
— Я думаю, — Галынскі на тэтым скончыў гаварыць, — што вы можаце ўмяшацца ў справу і зрабіць так, каб дом не забралі.
— Гэтага нельга, прафесар. Чаму-ж мы павінны, забіра-