Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пасля абеда Галынскі лёг адпачыць і прачнуўся толькі ноччу, гадзіне аб адзінаццатай. У пакоі было цёмна. Толькі маленькая паска святла прасочвалася ў шчыліну паміж лушняком і прычыненымі дзвярыма з суседняга пакоя, а з-за вокан аднекуль у пакой даходзіла песня. Яна то мацнела, то сціхала з тым, як прыходзіў пад вокны вецер. Вецер сыпаў у вокны снегам, снег шуршэў на аконных шыбах, насвістваў у шчылінах паміж сцяной і акяніцамі дома, і тады прыціхала песня, як-бы аддалялася, апе адыходзіў вецер, абсунуўшыся снегавой вопраткай кудысьці ўніз, і песня мацнела.

Галынскі нерухома ляжаў на ложку.

У суседнім пакоі пратупалі мяккія матчыны пантоплі. Тады Галынскі падняўся з ложка і паклікаў яе. Маці прышла ў спальню з лямпай, трымаючы яе перад сабою.

— Я наўмысля не пабудзіла цябе вячэраць, хацела, каб адпачыў з дарогі. — Маці падышла і паставіла лямпу на стол. — Ты не ўставай, я падам табе вячэру сюды.

Маці пайшла са спальні і хутка вярнулася назад, несучы вячэру. Пасля гэтак-ка прынесла чаю і сама сядзела нз крэсле супроць сына, пакуль ён вячэраў.

— Ты мяне, мама, корміш як хворага, у ложку.

— Але-ж вельмі позна, навошта-ж уставаць.

— Я спаў-бы і яшчэ, калі-б не песня.

— Відаць пайшлі чырвонагвардзейцы, яны часта ноччу ходзяць. Што-ж, Міша, будзе з усяго гэтага?

— Я не ведаю. Можа некалі будзе і добра, калі ўсё гэта скончыцца, а пакуль што будзе багата ахвяр і негапраўдана-жорсткага. А ў агуле, мама, я не ведаю, што будзе. Я хацеў-бы, каб працаваць вось так, як бацька, але я так не ўмею і шкадую, што не ўмею…

— А бацькі ўсё яшчэ няма, — паведаміла маці, перабіўшы сына. — Усё дзесьці ў госпіталі яшчэ, ён заўжды вечарамі наведвае аперыраваных.

— І не ведаю, ці навучуся, — скончыў сын сваю думку. — Інтэлігенцыя ва ўсім гэтым, мама, як-бы зусім лішняя, не патрэбная. Ваяваць яна не ўмее, а вучыць няма каго…

— Усё гэта неяк пройдзе… Ты спі, Мішанька, адпачывай, а я пасяджу яшчэ, пачакаю бацькі.

Калі маці сабралася пайсці, Галынскі запытаў у яе пра Пілацееву.

— Яна пакуль тут у сваім доме. Хоча паехаць да мужа і баіцца пакінуць дом.

— Ну, а ён, Пілацееў, як-жа.