Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАДЗЕЯ ПЯТАЯ



Дзень выдаўся мяккі, з адлігай. Над зямлёю зыбаліся ў вятрах туманы. У туманах павольна, засцілаючы дарожны адхон густым дымам, пад’язджаў да горада поезд.

Галынскі даўно праснуўся і агледзеў вагон. Яму халодна, бо ў вагонным акне разбіта шкло, у акно дуе вецер. Яму даўно хочацца злезці з паліцы і, стоячы, сагрэцца, але злезці няма як, вагон шчыльна набіты людзьмі, і ён ляжыць, ухутваючыся ў паліто, падмінаючы верхнюю палу паліта пад сябе, глыбей насоўвае на галаву капялюш, а рукі ўсё глыбей і глыбей засоўвае ў рукавы і, лежачы так, дыхае сабе пад паліто на грудзі.

Вагон шчыльна набіты вайскоўцамі і штацкімі. І вайскоўцы, і штацкія з мяшкамі і сундукамі, калі-б пайсці па вагону, давялося-б ісці па сундуках і мяшках, пераступаючы цераз людзей, якія, скурчыўшыся, спяць на падлозе, абшчаперыўшы рукамі свой мяшок.

На ніжняй паліцы насупроць Галынскага сядзяць двое вайсковых. На іх паношаныя шынялі, але затое новыя сінія штаны і добрыя хромавыя боты. Побач з імі жанчына, сялянка, трымаючы на каленах у сябе мяшок, поўна набіты нечым, і каля яе двое дзяцей.

— Значыць зноў вайна, — кажа яна, — і невядома калі ўжо яна скончыцца, калі вы дамоў паварочаецеся.

— Ну, гэта то вядома, мы цяпер дадому едзем, мы наваяваліся, з нас хопіць, цяпер няхай ваююць дурні, каму не прыелася вайна. — Вайсковец сядзіць, адхінуўшыся пля-