Гэта старонка не была вычытаная
сілу. І таму як дацягнуў запявала апошняе слова, дзесяткі галасоў няроўных, але ўпэўненых, падхапілі песню, узнялі яе ўгору і запоўнілі песняй пустынную вуліцу.
|
Знамя великой борьбы всех народов |
У страі, у пярэднім радзе, ішоў чырвонагвардзеец Тарэнта Шкробат. Перад радам, у якім ішоў ён, чалавек у вайсковым нёс сцяг. Ён ступаў шырока і ўпэўнена, у такт песні. Ззаду, з-за строю, налятаў мяцельны вецер і разгортваў палотнішча сцяга, адносячы яго наперад, куды ішоў строй, куды за ветрам неслася і песня, словамі якой думаў у гэты час Тарэнта.
А наперадзе, у канцы даўгой вуліцы, паказваючы строю дарогу, гойдаўся на слупу адзінокі цмяны ліхтар.