Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Абвяшчаючы нам вайну, гэты контррэволюцыянер спрабуе гаварыць ад імя польскіх салдат. Здраднік польскага народу, які раней пайшоў на службу да крывавага цара і за трыццаць срэбнікаў, стоячы на чале казакаў, расстрэльваў польскіх рабочых і сялян, сёння, падкуплены ворагамі народу, хоча зрабіць з польскіх салдат зброю і іхнымі рукамі расстрэльваць рускіх і беларускіх рабочых і сялян. Мы верым, што польскія саддаты не пойдуць за гэтым царскім апрычнікам. Але мы ведаем, што за ім пойдуць тыя, хто, прыкрываючыся лозунгамі свабоды польскага народу, думае пра свае маёнткі, капіталы, фальваркі і даходныя чыны. На барацьбу супроць іх мы павінны падняць свае сілы. Мы не дадзім абшарнікам і генералам задушыць нашу рэволюцыю! Хай ведае Доўбар-Мусніцкі і ўся яго хэўра, што мы да апошняй кроплі крыві будзем біцца за совецкую ўладу, за сваю справу. Хай ведае гэны кат рабочых і сялян, што на акрываўленых за гады імперыялістычнай вайны палях Беларусі ён сустрэне магутную сцяну ўзброеных рабочых і сялян, аб якую будзе зломлены штык контрээволюцыі. Сілы рэволюцыі растуць і мацнеюць. Новыя і новыя тысячы рабочых, парабкаў і сялянскай беднаты ідуць у чырвонагвардзейскія палкі, каб бараніць сваю справу, справу сваёй рэволюцыі, каб не аддаць назад абшарнікам і капіталістам зямлі, фабрык, заводаў і свабоды. Я веру, што і многія з вас, таварышы, у адказ на абвешчаную нам буржуем-генералам вайну, як адзін, увальюцца ў рады Чырвонай гвардыі і паўстануць на абарону совецкай улады і рэволюцыі!

Далоў, таварышы, бандытаў-генералаў, царскіх апрычнікаў!

Далоў здзекі над рабочымі і сялянамі!

Няхай жыве рэволюцыя!..

Калі была скончана прамова і сціхлі воплескі, падняўся старшыня з’езда і абвясціў, што тыя з дэлегатаў, хто хоча да канца бараніць заваяванні рэволюцыі, хто не хоча аддаць назад зямлі абшарнікам, могуць запісацца ў члена прэзідыума — у старшыні вайсковага аддзела Совета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў і будуць накіраваны ў часці рабоча-сялянскай Чырвонай гвардыі.

— Трэба зразумець, — сказаў ён, што рэволюцыя вызваліла ўвесь прыгнечаны народ і нам трэба даражыць свабодай. У нас багата ворагаў. Але няхай ведаюць яны, што і ў нас знойдзецца даволі сіл і свядомасці для таго, каб не даць магчымасці зноў надзець на працоўных ярмо прыгнёту. Таварышы! Як сын працоўнага народу, я абвяшчаю сябе з