Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ціўшы за ўсё гэтае мільёнамі жыццяў і струменямі сваёй крыві, усё вынес на магутных плячах сваіх. Аднак, былыя прыгнятальнікі не пазбыліся сваіх мар пра тое, каб зноў забраць у свае лапы рабочых і сялян, увесь працоўны народ і задушыць справу міру, зямлі і свабоды. Яны займаюцца рознымі правакацыямі, арганізоўваючы белыя банды і палкі, каб кінуць іх са зброяй на працоўны народ, каб адабраць ад народу ўладу, зямлю і свабоду. Для гэтага яны фарміруюць нацыянальныя палкі, якія служаць апорай рабаўнічай буржуазіі, з’яднанай вакол беларускай рады. А таму мы, сяляне, дэлегаты сялянскага павятовага з’езда, прызнаючы ўладу сялян, салдат і рабочых — Советы сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, давяраем і абяцаем поўную падтрымку Советам народных камісараў, якія стаяць на стражы заваяванняў рэволюцыі, як ісцінна народнай улады, якая толькі адна і можа даць справядлівы мір і братэрства народам.

Няхай жыве народная ўлада ў твары Советаў народных камісараў і Совет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў!

Няхай жыве ўсеагульны дэмакратычны мір і братэрства народаў!

Няхай жыве рэволюцыя салдат, рабочых і сялян!»

У зале была напружаная цішыня. Нерухома сядзелі дэлэгаты з’езда, сяўхаючы рэзалюцыю. І калі старшыня запрапанаваў галасаваць за рэзалюцыю, падняліся рукі ўсіх, што сядзелі ад пярэдніх да самых далёкіх задніх радоў. І тады, як-бы ўзняты з месца гэтымі рукамі, з-за стала падняўся старшыня рэўкома.

— Мы толькі што, — сказаў ён, прагаласавалі рэзалюцыю, якой далі абяцанне Советам народных камісараў падтрымліваць іх да канца. Мы зрабілі гэта таму, што Советы сапраўдная народная ўлада, якая дала народу мір, зямлю і свабоду. Але гэтыя народныя заваяванні, здабытыя ў крывавым змаганні, ворагі народныя хочуць адабраць назад. Контррэволюцыянеры ўсіх нацый, што насяляюць Расію, не могуць прымірыцца з урачыстасцю рабочай і сялянскай рэволюцыі. З усіх бакоў яны збіраюцца на совецкую ўладу. Апошнія свае сілы збірае контррэволюцыя, каб даць яшчэ раз бой рабоча-сялянскай рэволюцыі. Слуга і апрычнік Мікалая другога, царскі жандарм Доўбар-Мусніцкі, па прыкладу здраднікаў Карнілава, Калэдзіна і Дутава, перайшоў адчынена ў стан контррэволюцыянераў і ўчора абвясціў, што польскі корпус з гэтага дня знаходзіцца ў стане вайны з рускім народам.