Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зямлі той панскай можа і зусім не трэба, ні аб тым гаворка, ’шчэ невядома, што з усяго таго будзе, адз ты-ж брат, во што…

— Ну? 

— То на што табе поры чужых людзях гаварыць рознае, што таму, ці другому зямлі не трэба. ’Шчэ ці выйдзе што з той зямлі, я ні пра яе гаворку вяду, але нам-жа век разам жыць, во што. Мо’-ж не раз яшчэ за тым, ці за другім давядзецца паткнуцца ў двор, во што, дык можа і не варта было-б апастырацца.

— А што я табе такое, скажам, зрабіў, што так ты захадзіўся?

— А чаго-ж ты крычыш на людзях, што Мікіту зямлі не трэба? Яно можа і не трэба, гэта як я захочу, але чаго табе, канешне, крычаць пра тое, во што! ’Шчэ і вы той зямлёй ці пакарыстаецеся? Гэта мала што значыць, што нехта нейкі там набрахаў. Без парадку-ж яно не абыйдзецца, каб што захацеў, тое і зрабіў.

— Але чаго ты да мяне прыстаў як смала тая?

— Таму і прыстаў, што думаю, як брат родны, мог-бы ты і памаўчаць, во што.

— Дык-жа ты сам кажаш, што табе зямлі не трэба. Чаго-ж мая гаворка цябе так уразіла?

— Гэта мая справа, што я сам кажу…

— Ну, а то мая…

— Дык ты-ж можа брат мой? во што…

— А які-ж ты брат? Ты запамятаў ужо, як Паўла на той свет загнаў?.. На гэта ты ўжо запамятаў? Тады дык ён табе не быў братам? Тады ты з жандармам гэтым сваім круціўся, да паноў, як сабака, бегаў… Тады не бараніў, як брата ў астрог вялі, а можа Тарэнта падаўся бліжэй да яго, можа ты навёў тады стражнікаў? Нешта-ж ты па завуголлю бегаў, часам бачылі… Скажам, чалавек на катарзе не цераз цябе?.. А цяпер ты, як паноў напужалі, як жандармаў пабілі, спалохаўся? Я яшчэ да твайго швагера дабяруся, нідзе ён ні дзенецца…

Мікіту братава злосць напалохала не на жарт. Ён стаяў перад ім на багата ніжэйшы, баязлівы і часта лыпаў вачыма. Ад страху і ад крыўды, што страшыць родны брат, ён захваляваўся і спачатку не здолеў ніводнага слова сказаць, толькі цяжка дыхаў, пазіраючы ў твар брату; а як саўладаў з сабою і змог загаварыць, сказаў толькі адно:

— Я людзей не тапіў, стражнікаў не наводзіў, во што, і ты мне не ўпікай такім… ды падумай, можа яшчэ давядзецца чаго і да мяне патыкнуцца, — дадаў ён пасля кароткай паузы і, больш нічога не сказаўшы, пайшоў з поля.