стаючыся тым, што павесялелі ўсе, запрапанавала Вера яшчэ раз. — Ён у нас самы беззямельны, як ёсць.
— Ну, пішы там, Іван Пятровіч, — сказаў Мікода, — хай па яе хоць раз будзе.
— Яшчэ не раз па-мойму будзе, — агрызнулася, усміхаючыся, Вера, узяла з хвойчыкавых рук сажонку і пайшла з ёй паўз канаплянік, мераючы сажань за сажнем, пахвілінна павяртаючыся да іх тварам, укрытым усмешкаю. — Я сама сабе адмераю, — вытлумачыла яна свой учынак. — Не давяраю мужчынам, яны ўсё мяркуюць, каб як бабу абманіць.
— Дужа цябе абманіш.
— А ты паспрабуй Вера ўскінула насустрач Хвойчыку ўхмылку, падражніла ўхмылкай і пайшла наперадзе ўсіх з сажонкаю.,
— А чаму гэта ты сабе тут мераеш?
— Бо хочу ў Тарэнты суседкай быць.
— Упадабала хіба?
— Нё-ж цябе ўпадабаю, такога нягеглага!
І зноў адгукнуліся мужчыны рогатам. Участак, які адмерыла Вера, запісалі на яе імя. Сажонку Вера пасля гэтага перадала Хвойчыку.
— Ідзі мерай, мне ўжо хопіць.
Канчалі мераць на другі дзень, акурат у пару, калі з воласці вярталася Пілацеіха. Змеціўшы панскіх коней, сяляне зацікавіліся, ці не спыніцца фаэтон і ці не выйдзе з яго хто-небудзь з валасных, але фаэтон праехаў, не спыніўшыся, аж да сядзібы. На поле гэтак сама ніхто не прышоў. Аднак яшчэ цераз дзень у Шапятоўку прыехаў валасны старшына. Зайшоў ён да старасты, пасядзеў у таго, папалуднаваў і паехаў назад. А яшчэ цераз некалькі дзён даведаліся шапятоўцы, што Пілацеіха паехала ў Петраград да мужа.
Гэта былі першыя дні верасня, сонечныя, цёплыя, у якія звычайна ў гэтых месцах канчаюць сеяць азімае жыта. Але ў тысяча дзевяцьсот семнаццатым годзе восеньская сяўба зацягнулася ў Шапятоўцы на больш, як калі. І кожнага, хто трапляў у гэныя дні ў Шапятоўку, дзівіла, што сеюць усе разам. У некалькі дзён увесь прастор пілацееўскага поля чарнеў свежа-забаранаванай раллёй. Хутка раллю барознамі падзялілі на роўныя, пакатыя загоны, а яшчэ цераз некалькі дзён жыта ўзышло. Яшчэ з вечара, аглядаючы поле. Тарэнта часта згінаўся над загонам і прыглядаўся да зямлі. Зямля была голай. Дзе-ні-дзе выскальвалася травіна, але жыта яшчэ не ўзыходзіла. На паверхні загонаў дзе-ні-дзе ляжалі зерні, не прысыпаныя зямлёй. Зерні былі зусім яшчэ