Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лахліва паглядаў то на камітэтчыкаў, то на парабкаў, якія сышліся да веранды.

— Як гэта так вы забярэце зямлю?

— А так і забярэм, камітэтам, вобчаствам.

— Я вас пра гэта не пытаю, я пытаю, па якому гэта праву?

— Права ў нас ёсць, правы нашы рэволюцыя адкрыла, цяпер у вас правоў менш будзе.

— Калі вы будзеце грубіць, я адмоўлюся гаварыць з вамі. — Абшарніца хвалявалася і чырванела ад злосці.

— Гэта, скажам, як вам захочацца. Мы рабіць вам беспакойства ніякога не будзем, нам вы непатрэбны. Мы толькі сказаць прышлі, папярэдзіць, як гэта гаворыцца, што зямлю забярэм, каб у вас лішніх турбот не было.

— Вы, — абшарніца падалася на крок бліжэй да Тарэнты, — вы думалі над тым, што вы робіце?

— Гэта будзьце ўпэўнены.

— Мы не без галоў.

— Робім тое, што нам след рабіць.

Парабкі ўнізе зашапталіся. Хутка прышло чалавек сем сялян яшчэ, а за імі і ўсе, хто быў у Шапятоўцы на сходзе. Ішлі яны з гоманам, у якім вылучаліся задзірастыя жартаўлівыя галасы. Гэты гоман ды спакойныя галасы камітэтчыкаў напалохалі абшарніцу. Яна адчула сябе бездапаможнай. Пад горла падгарнулася камяком крыўда і злосць і перашкаджалі дыхаць. Ад гэтага закружылася галава, ногі акволелі, і яна не паспела пайсці ў пакоі, як была надумалася, а нясмела, хістаючыся, адышла назад, і апусцілася ў крэсла. Аканом падхапіў яе пад рукі і пасабіў сесці.

— Божа мой! — абшарніца рукой схапілася за грудзі, пасля паднесла руку з насоўкай да воч. — Божа мой, што-ж гэта такое?

— А ты, пані, дарэмна не расстрайвайся, — Тарэнта азірнуўся на сваіх. — Мы табе беспакойства ніякага не зробім…

Абшарніца адвяла ад воч насоўку і, трымаючы дрыглівыя рукі перад тварам, прастагнала:

— Божа! І яны яшчэ здзекуюцца. — Заплакала, але цераз хвіліну застукала кулакамі па крэсле.

— Вон! Вон з майго двара! — Схапілася з крэсла і злосная, чырвоная ад злосці, пайшла на мужчын, паказваючы рукой з веранды. — Вон! Я не хочу з вамі гаварыць, я не хочу бачыць вас.

З веранды падаліся былі тады сыйсці некаторыя. Падаўся