ПАДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ
Уволасці, у зборным пакоі, калі зайшоў туды Тарэнта, каля стада цэлым натоўпам стаялі сяляне. За сталом на шырокім даўгім услоне сядзеў салдат. Ён нешта чытаў. Чытаў голасна і павольна, так што кожнае слова запаміналася:
— «У сучасны момант, — чытаў ён, — на месцах будуць утвораны прымірыцельныя земляробчыя камеры для добраахвотнага пагаднення паміж сялянамі і землеўласнікамі…
… Пытанне пра арэнду зямель, якія пустуюць; таксама спешна распрацоўваецца. У імя агульнага парадку прашу кіравацца пастановай Часовага ўрада і не ўстанаўляць самавольна падабенства законаў».
Тарэнта пачуў толькі канец прачытанага. Ён стаяў нерухома на месцы, як укапаны, але нічога не зразумеў і таму, як змоўк салдат, пачаў праціскацца да стала.
— Ты, зямляк, пачакай — амаль крыкнуў ён, змеціўшы, што салдат згортвае паперку, з якой чытаў, і мерыцца пакласці яе ў адварот рукава. — Я ў гэтым нічога не разабраў…
Мужчыны прапусцілі Тарэнту да стала, чакаючы пачуць яшчэ нешта, і зноў згрудзіліся вакол стала шчыльным кальцом.
— У чым ты нічога не разабраў? — запытаў салдат. Ён сядзеў усё гэтакі-ж спакойны на сваім месцы, а перад ім, схіліўшыся над сталом, стаяў Тарэнта. Рукой адной Тарэнта ў стол упёрся, а другую працягнуў да салдата, паказваючы на ягоную паперку. — А што ты тут хацеў раза-