Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гіх тонкіх пальцаў. — Я прапаную пратэставаць, не дапусціць пілацееўскай лекцыі, якое-ж гэта дзівацтва?

— І ўсё-такі вы, калега, дзівак. Лекцыю сваю Пілацееў будзе чытаць. Не дапусціць лекцыі ў нас не будзе магчымасці.

— Тады як-жа? — Кулікоўскі шырока ўзмахнуў рукой, у растапыраных пальцах якой трымаў пенсне. — Значыць маўчаць?

— І маўчаць не трэба.

— Ха-ха! Дзіўна! І не пратэставаць і не маўчаць! Ха-ха. Вось гэта, калега, і ёсць дзівацтва.

Для такой катэгорыі інтэлігентаў, як ты, калега, усё маё заўжды будзе дзівацтвам. — Буднік зняў паліто і павесіў яго на этажерку з кнігамі. — Ты, браток, прабач мяне, але я табе гэта даўно хочу сказаць. Ёсць такая катэгорыя добрых людзей, паважаных інтэлігентаў. Паглядзець на іх звонку, паслухаць іх, — чыстае ўцелясненне дабра і справядлівасці. Добрыя, сумленныя людзі, чулыя. Яны ў адзін могуць угневацца і стаць на нейкі час выказнікамі народнага абурэння. У адзін момант яны могуць узрадвацца, захапіўшыся добрай справай, але гэтак-жа лёгка, сустрэўшыся з перашкодай, яны робяцца бяссільнымі, бездапаможнымі. Бяда, што жывуць яны не розумам, не глыбінямі волі. Залішне тонкія душы ў такіх інтэлігентаў. Мітусяцца яны ў жыцці, самі не ведаюць, чаго шукаюць. Гоняцца за многім, жывуць напружанасцю перажыванняў, якія вельмі хутка праходзяць і, дзякуючы гэтаму, не маюць цэльнасці. Соцыяльная міміка ў такіх людзей багатая, а фізіяноміі няма. Ты, браток, прабач, але ты задужа падобен да гэтай катэгорыі людзей…

— Ну ты, калега, не зусім праўду кажаш.

— Як хочаш, але я ў гэтым пераконаны. Іменна з гэтай прычыны ты, калега, убачыў за адозвай гуртка славянафілаў толькі апаганьванне чыстых парываў рускай народнай душы, хлусню, а трэба бачыць спрытнага штукара-жанглёра, які пачынае гуляць з такімі рэчамі, як народ, нацыя, вайна. За пафасам, за заслонаю прыгожых слоў пра еднасць веры і імкненняў славян, хаваецца твар вайны. Вольнасць балканскіх славян Пілацееў і славянафілы робяць сваім дэвізам для таго, каб заняволіць Турцыю.

Гаворачы, Буднік хадзіў па пакоі ад сцяны да сцяны, стрымліваючы ў хадзе сваю ўзрушанасць. Час ад часу ён зусім спакойна падносіў да ілба шырокую далонь рукі і адкідаў ёю ўгору непаслухмяныя валасы. — І нам трэба раскрыць сутнасць пілацееўскіх намераў. Адразу пасля лек-