Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і чамадан. Час ад часу высоўвала ў акно галаву і пазірала наперад поезду, ці не відаць станцыі. Станцыі не было, і Ліда была задаволена гэтым, хацелася авалодаць сабой перад тым, як выйсці з поезда. Але з тым, як набліжаўся поезд да станцыі, яна яшчэ больш хвалявалася.

Поезд прайшоў па масту над рэчкай і цераз чатыры хвіліны спыніўся насупраць чырвоных сцен даўгога казённага будынка станцыі. На момант Ліда замерла на месцы, узіраючыся ў натоўп людзей, які пайшоў ад станцыі да поезда. Пасля, як пайшлі з вагона яе суседзі па купе, схапіла чамадан і, спяшаючыся і адтаго блытаючыся ў дзвярах, пайшла за імі. Выходзячы з вагона, адчула, як забілася нястрымна шырока і часта сэрца, а рукі і цела ўсё акволела, і ногі пачалі дрыжэць. Думала, што выйдзе з дзвярэй вягона і ўбачыць яго, падасць яму руку. І ад гэтага ўсхваляваная радасная, ледзь прыкметная ўсмешка шавяліла вусны. Зыходзячы на сходкі, зірнула ў натоўп, але таго, каго чакала спаткаць, не было. Ураз сышла з вуснаў усмешка, сэрца, схопленае трывогай, сціснулася і забілася часцей і не так шырока. Павольна, з расхрыстаным паліто, яна пайшла ад вагона ў бок да станцыі, ўсё яшчэ спадзяючыся на нешта. Яе абкружылі рамізнікі, пыталі, ці далёка ехаць і прапанавалі свае паслугі. Не звяртаючы на іх увагі, блукаючы поглядам сярод людзей, што асталіся на дварэ паміж поездам і будынкам станцыі, Ліда ішла, усё яшчэ не губячы надзеі. Але таго, каго чакала, не было і ў пустым забруджаным зале станцыі, не было і на пляцоўцы за вакзалам. Не ведаючы, што рабіць, зусім разгубленая, яна моўчкі стаяла на высокім станцыйным ганку, абкружаная рамізнікамі. Рамізнікі наперабой нешта гаварылі ёй, а яна не слухала іх, думала, што зрабіць: ехаць туды ці пачакаць поезда і, захаваўшы крыўду, паехаць назад? «А можа ён не атрымаў тэлеграмы? Ці можа быць захварэў, што-ж гэта я». — І ўжо не пярэчачы, калі рамізнік узяў з яе рукі чамадан, пайшла за ім. У высокіх мажарах, засланых сенам, на сундуках і карзінах сядзела ўжо чацвёра чалавек. Гэта былі, як пасля высветлілася, местачковыя пагулянскія жыхары. Яны спаткалі Ліду, доўга разглядаючы яе, стараючыся прызнаць у ёй знаёмую, а не прызнаўшы, запыталі, адкуль і куды яна едзе і тады пачалі, запамятаўшы на яе, гаварыць пра сваё. Фурман пайшоў яшчэ да вакзала, але хутка вярнуўся, не знайшоўшы болей пасажыраў і, прымасціўшыся наперадзе, так, каб паставіць на аглоблі ногі, пагнаў коней.