Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яшчэ пашырана. Кожын дзень газеты нямымі і цмянымі радкамі петыта паведамлялі аб знойдзеных трупах. Смерць спраўляла свой урачысты парад. З жыцця ішлі разам: і маці, у якой галадавалі дзеці; і безработны, якім авалодвала роспач; і інтэлігент, упэўненасць якога была пахіснута, каму засталіся разбітыя ілюзіі і дарэмныя блуканні ў пошуках агульна-чалавечае справядлівасці і шчасця. Ледзь прыкметнымі зданямі адыходзілі яны, разгубленыя і пакалечаныя. У гэтым струмені дачасна перарваных жыццяў смерць студэнта Кулікоўскага прайшла-б непрыкметнай, калі-б яна не мела сувязі з іншымі, яшчэ ранейшымі падзеямі, што адбыліся ў універсітэце, і з лёсам людзей, пра якіх я і маю намер расказваць.