1-ая КЛЯСА.
1. Родная хата і яе акружэньне. Сям‘я. Склад сям‘і. Усьведамленьне дзяцей, як сяброў працоўнае сям‘і. Адносны дзяцей да бацькоў і старшых. Усьведамленьне і фармаваньне сваіх грамадзкіх абавязкаў у межах сям‘і. Парадак дня ў сям‘і і яго выкананьне. Хата, як памешканьне, у якім разгортваецца жыцьцё сям‘і. Разьмеры хаты, будаўнічы матар‘ял, разьмеркаваньне пакояў і іх прызначэньне. Знадворнае і нутраное ўтрыманьне хаты, дагляд за чысьцінёй і хатнімі парадкамі. Панадворак і яго часьці (плот, брама, дрэва, калодзеж, саджалка). Будынкі каля хаты: хлявы, стайня, гумно, пуня, сьвіран. Работа каля хаты.
2. Школа і яе акружэньне. Школьны будынак і яго часьці. Школьная гаспадарка: школьны палетак і сад. Гісторыя школы. Чатыры старонкі сьвету.
2-ая КЛЯСА.
1. Вёска і яе акружэньне (або квартал гораду). Вуліцы вёскі (гораду). Вясковыя хаты, лік іх, розьніца паміж імі, — паводле матарыялу, тэхнікі, выгоднасьці палажэньня, хараства. Чыстыя хаты. Гісторыя вёскі ў расказах дзеда і бабкі.
2. Экскурсія на рэчку. Рэчка, ручай, крыніца, саджалка, возера і іх значэньне для чалавека. Вадзяныя расьліны і жывёлінасьць рэчкі (рыба і інш.)
3. Лес. Дрэва і хмызьняк. Розныя пароды дрэваў. Іншыя лясныя расьліны. Лясны промысел.
