Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ры і гульдэны) што змусілі Тарашкевіча карыстацца падазронымі тлумачэньнямі і даводзіць, напрыклад, што грошы, быўшыя пры ім, паходзяць з некага Беларускага нацыянальнага фонду, пра каторы толькі ў першы раз нашае грамадзянства даведалася нешта канкрэтнае. Фонд гэты, паводле тлумачаньня Тарашкевіча, заложаны яшчэ да Грамады быў закансьпіраваным і зьяўляецца астачаю грошаў скарбу Беларускае Народнае Рэспублікі, які перахаваўся за—граніцаю.

Знашоўся нават такі сьведка, як п. Р. Астроўскі, каторы ня толькі сцьвердзіў існаваньне гэтага фонду але й заявіў, што ў сваім часе ён сам быў у ліку тых, якія ім „кіравалі“.

Той-жа Астроўскі к заў на судзе, што фонд паўстаў у 1921 г., а ў 1927 годзе меў 12-13 тыс. даляраў.

Цікаўныя рэчы цікаўна і паслухаць… Яшчэ цікавей было-б даведацца больш падрабязна пра гэты закансьпірованы ад беларускага грамадзянства „нацыянальны“ фонд, каторым „кіраваў“ некалісь такі мастак ад фінансовых спраў як пан Р. Астроўскі.

Перадусім, добра-б было ведаць-якою была ягоная першапачатковая сума, на якія мэты ён расходаваўся, якім чынам „Кіраўніцтва“ ім спачывала некі час у руках п. Астроўскага і чаму, нарэшце, апынуўшыся ў Тар шкевіча, ён вывозіўся ў Саветы?

Запраўды, некі дзіўны лёс гэтага самага закансьпіраванага „нацыянальнага“ фонду, які паўстаўшы няма ведама скуль, раптам раскансьпіраваўся, як толькі зацікаўленым асобам патрэбна было прыкрыць сваю камуністычную нагату Нацыянальным фігавым лістком!..

Наагул трэба адцеміць, што падобнага роду фонды прынасілі некаторым меўшым з імі дачыненьне, даволі значныя турботы.

Падчас працэсу Грамады шмат гутарак было напрыклад пра г. зв. жалезны фонд, арганізаваны пасламі шпяхам сталых месячных складак.

Быў некалісь і такі „фонд“, які „укралі“ нявыкрытыя злачынцы падчас падарожы нашага агульнашанаванага п. Луцкевіча. Цяпер на сцэну выплыў некі новы фонд, якому „кіраўніцтва“ дало ня зусім адпаведны назоў.