Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маем перад сабою выразнае жаданьне баламуціць гэтае жыцьцё, шляхам накіданьня беларускаму народу такога „нацыянальнага героя“, каторы ў вялікай пашане ня толькі ў польскіх „дэмакратаў“, але і ў савецкіх камуністаў.

Ня трэба быць пракурорам, а трэба толькі крыху ўважней прыглядзецца да таго, што прарабляў Тарашкевіч за апошнія часы сваёй грамадзкай працы, каб прысьці да перакананьня, што ўсе ягоныя чыны зусім солідарызуюцца з камуністычнаю ідэолёгіяю і хіба-ж толькі тлумачэньне праз яго „Пана Тадэуша“, чым так захопліваюцца некаторыя (гл. „Kurjer Wileński“ ад 24 II 33 г.) магло ўвесьці ў блуд лёгкаверных людзей.

Але нас падобная акалічнасьць пры ацэнцы палітычнай дзеяльнасьці Тарашкевіча не саб'е, якне саб‘е і таго, хто добра прыглядзеўся да ўсіх ягоных палітычных фокусаў. Што Тарашкевіч па сваім палітычным перакананьням камуніст—няма ні ў кога сумліву, што ён быў у цеснай лучнасьці з камуністычнаю партыяю—дакладна выявілася на судзе.

Цяпер застаецца толькі адказаць на пытаньне — на чыю-ж карысьць ён вёў сваю практычную працу? Ані водная беларуская арганізацыя ня прыймае на свой рахунак усяго таго, што ім зроблена, а з другога боку нічога ня чуваць каб Тарашкевіч утварыў некую новую палітычную групіроўку. Застаецца адно — ён працаваў, і то вельмі шчыра, у радох тае партыі, якая вядзе барацьбу з усім беларускім грамадзянствам наагул, а такою арганізацыяю на нашых землях ёсьць К. П. З. Б.

Запраўды, шкада траціць часу на падобнага роду разважаньні, каторыя самі сабою павінны паўстаць у кожнага бесстароньняга наглядчыка нашага сумнанага грамадзкага жыцьця.

Той аканчальны вывад, да каторага трэба прыйсьці і каторага нельга ўрываць, палягае на тым, што б. старшыня Грамады вёў яўна камуністычную працу, будучы актыўным камуністам і як такі належаў да сяброў кам. партыі.

З сумам трэба прызнаць, што абарончая акцыя на карысьць цікавячай нас асобы, каторая вядзецца